Паважаныя работнікі культуры!

№ 41 (909) 10.10.2009 - 16.10.2009 г


 

/i/content/pi/cult/230/3129/4-2.jpgПаважаныя работнікі культуры!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры. Вы захоўваеце галоўнае, дзякуючы чаму жыве і развіваецца грамадства, - культурную традыцыю, пераемнасць ведаў. Беларуская культура самабытная і багатая, і, каб мы і нашы нашчадкі ганарыліся сваёй краінай і яе культурнай спадчынай, менавіта на вас ускладаюцца вялікія спадзяванні па захаванні і прымнажэнні нацыянальнага багацця нашай роднай Беларусі. Клопат аб работніках культуры і мастацтва з боку дзяржавы па стварэнні спрыяльных побытавых і жыллёвых умоў відавочны. Мы з задавальненнем зазначаем, што штогадова ў нашай краіне ўзводзяцца ўстановы культуры і мастацтва, рэстаўруюцца помнікі гісторыі і культуры, будуецца сучаснае жытло для работнікаў сацыяльнай сферы. Прафсаюзныя арганізацыі і камітэты актыўна працуюць па абароне правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, ахове працы, арганізацыі спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў. Галіновы прафсаюз будзе прыкладаць усе намаганні, каб ваша праца была годна ацэнена і вы заўсёды адчувалі падтрымку з нашага боку. Мы ўпэўнены, што з уласцівай вам энергіяй, творчым патэнцыялам і прафесіяналізмам можна дабіцца вельмі многага. Віншуем усіх работнікаў культуры з гэтым цудоўным святам. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і поспехаў у вашай працы на карысць Беларусі.

М.М. ШАЎЦОЎ,

старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры

 

 МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ЗАГАД 28.09.2009 № 74-у

Аб узнагароджанні нагрудным знакам Міністэрства культуры "За ўклад у развіццё культуры Беларусі"

 УЗНАГАРОДЗІЦЬ:

нагрудным знакам Міністэрства культуры "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў культуры:

БАБУСЕНКА Галіну Дзмітрыеўну - вучонага сакратара ўстановы "Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны";

ВАРАБ'ЁВУ Ірыну Аляксандраўну - выкладчыка харавых дысцыплін дзіцячай музычнай школы № 9 г. Мінска;

 ГАРБУНОВА Міхаіла Пракопавіча - дырэктара дзіцячай мастацкай школы аддзела культуры Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта Магілёўскай вобласці;

ДЖУМАНТАЕВУ Тамару Аляксандраўну - намесніка дырэктара па навуковай рабоце навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры "Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік";

ЖУК Надзею Віктараўну - начальніка аддзела культуры Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці;

ІВАШЧАНКА Святлану Іванаўну - загадчыка аддзела бібліятэчнага абслугоўвання дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі";

КАРПУКОВІЧ Таццяну Паўлаўну - загадчыка аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Брэсцкай вобласці;

КЛІМАШОНКА Аляксандра Фёдаравіча - начальніка ўчастка рэстаўрацыйна-будаўнічага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Мінскрэстаўрацыя";

ЦІМАШЭНКА Людмілу Мікалаеўну - дырэктара здымачнай групы вышэйшай катэгорыі студыі ігравых фільмаў рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм";

ШАМЕТАВЕЦ Таццяну Рамуальдаўну- загадчыка трупы балета дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь".

 Міністр П.П. ЛАТУШКА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ЗАГАД 28.09.2009 № 75-у

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай, Граматай Міністэрства культуры і аб'яўленні Падзякі Міністра

 УЗНАГАРОДЗІЦЬ:

За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў культуры

 1.Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь:

 БЯРОЗКІНУ Лідзію Уладзіміраўну - прарэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў";

ДЫДАЛЕВУ Марыну Міраславаўну - хормайстра народнага хору ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл дзяржаўнай установы "Гарадскі цэнтр культуры" г. Гомеля;

КАНДРАЦЕНКА Алену Віктараўну - загадчыка чытальнай залы Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса г. Магілёва;

КУРОЎСКАГА Леаніда Сцяпанавіча - начальніка аддзела культуры Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці;

ЛІСНЕЎСКУЮ Маргарыту Валер'еўну- выкладчыка харавых дысцыплін, кіраўніка народнага акадэмічнага хору ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага";

ЛЯЙКО Юрыя Аляксандравіча - дырэктара ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў";

САРОКА Леакадзію Іосіфаўну - старшага касіра дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы";

СІДАРЦАВУ Людмілу Антонаўну - дырэктара Іванаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Брэсцкай вобласці;

СКАРЫНКА Галіну Васільеўну - галоўнага захавальніка фондаў установы "Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны";

СЛЕСАРУК Тамару Адамаўну - старшага навуковага супрацоўніка Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея;

СТАЦЭНКА Святлану Адамаўну - мастацкага кіраўніка Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Мулявіна дзяржаўнай установы "Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры";

СУЛЕЦКУЮ Ніну Андрэеўну - галоўнага спецыяліста ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта; ХМЯЛЬНІЦКУЮ Людмілу Уладзіміраўну - дырэктара ўстановы культуры "Музей Марка Шагала ў Віцебску";

ЧАРНОВА Сяргея Іванавіча - намесніка дырэктара па інфарматызацыі і тэхналагічным развіцці дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі";

ЧЭПЕЛЕВА  Віктара Іосіфавічатара - мастацкага кіраўніка дзяржаўнай установы "Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр";

ШУГАНАВУ Антаніну Анатольеўну - дырэктара дзіцячай мастацкай школы № 3 г. Мінска.

 2. Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь:

АЛЕЙНІК Марыну Георгіеўну - загадчыка навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі";

АНЦІМОНАВУ Наталлю Леанідаўну - дырэктара Полацкай дзіцячай мастацкай школы Віцебскай вобласці;

БАРАНОК Святлану Аляксандраўну- намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; ГРУДЗІНАВУ Марыну Уладзіміраўну- загадчыка аддзялення ўстановы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў";

ДЗІДЗІЧЭНКА Ірыну Дзянісаўну - асістэнта балетмайстра дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь";

ДРАГАН Алу Уладзіміраўну - загадчыка аддзела бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Брэсцкай вобласці;

ДУБЯГУ Сяргея Анатольевіча - дырэктара Вілейскага раённага дома рамёстваў Мінскай вобласці;

ДУСЕНКА Зорыю Пятроўну - дырэктара ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж";

КАНАШУК Наталлю Іванаўну - загадчыка аддзела абслугоўвання Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска";

 КУЗНЯЦОВА Барыса Рыгоравіча - рэжысёра ўзорнай цыркавой студыі "Арэна" Цэнтра культуры і цыркавога мастацтва "Арэна" аддзела культуры Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці;

КУШАЛЬ Глафіру Васільеўну - загадчыка аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы ўстановы "Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы";

ЛАСКОВІЧ Жанну Васільеўну - выкладчыка па класе фартэпіяна Брэсцкай дзіцячай музычнай школы № 1;

ЛОЙКУ Аляксандра Часлававіча - начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта;

ОКАРАКАВУ Тамару Антонаўну - выкладчыка ўстановы адукацыі "Гродзенскідзяржаўны каледж мастацтваў";

СІКОРСКАГА Андрэя Яраслававіча - вядучага майстра сцэны канцэртна-гастрольнага аддзела ўстановы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія";

ШАЎЧУК Ірыну Іванаўну - кіраўніка народнага хору ветэранаў вайны і працы "Спадчына" ўстановы культуры "Горацкі раённы цэнтр культуры" Магілёўскай вобласці.

 3. Аб'явіць Падзяку Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу, асабісты ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў культуры:

АРЛЯНСКАМУ Уладзіславу Сцяпанавічу - выкладчыку па класе духавых інструментаў установы адукацыі "Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.І. Глінкі";

БЯЛЯЕВУ Генадзю Мікалаевічу - дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства "Віцебск-Белпрамкультура";

ДРАКО Ірыне Міхайлаўне - дырэктару здымачных груп рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Беларускі відэацэнтр";

ЗІНОЎЕВУ Мікалаю Васільевічу - выкладчыку па класе баяна Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Брэсцкай вобласці;

КАЗАКОВУ Уладзіміру Нахімавічу - дырэктару філіяла "Брэстрэстаўрацыяпраект" адкрытага акцыянернага таварыства "Брэстрэстаўрацыя";

КАЗЛОВІЧ Галіне Аляксандраўне- дырэктару Мінскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы;

КЛІМОВІЧ Алене Віктараўне - галоўнаму спецыялісту аддзела культурна-асветных устаноў, народнай творчасці і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта;

ЛІЎШЫЦУ Барысу Леанідавічу - дырэктару Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча ўстановы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія";

САЛО Алене Аляксееўне - артысту-вакалісту (салісту) вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь";

САМАРУКАВАЙ Ганне Іванаўне - дырэктару Аршанскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Віцебскай вобласці;

СІРАЖ Зоі Міхайлаўне - дырэктару Калаціцкага сельскага дома культуры аддзела культуры Глускага раённага выканаўчага камітэта Магілёўскай вобласці;

СТЭЛЬМАХ Зінаідзе Яўгенаўне - кіраўніку народнага фальклорнага гурта Ахонаўскага сельскага клуба-бібліятэкі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці;

ЦІХАНОВІЧ Святлане Яўгенаўне - кінамеханіку першай катэгорыі вытворчага комплексу "Тонстудыя" рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".

Міністр П.П. ЛАТУШКА