Аднак душа персанажаў усё ж вырываецца з-пад цяжару ганебных інстынктаў і жывёльнага эгаізму. У фінале, які рэжысёр прапанаваў гледачам дадумаць самім, пануюць любоў і згода, усё вяртаецца на “круги своя”, бізнесмен палюбіць дзяўчынку (Аксана Паўлава, якая ў дуэце з Бабінічам выконвае танец ненароджаных эмбрыёнаў “Мусі-пусі”), у эгаістычнага эмбрыёна (В.Бабініч) прачнуліся сыноўнія пачуцці да бацькі-рэпера, а “дзяўчыне на раз” будуць дапамагаць усе тры джэнтэльмены разам з жонкай Леаніда Соняй. Праўда, гэта не традыцыйны хэпі-энд, як можа падацца, Але жыць быццам можна…
Рэжысёрам гэтай няпростай п’есы даводзіцца скрэсліваць нецэнзурныя выразыі вострыя моманты ў дыялогах, Але яна вось ужо некалькі гадоў ідзе на сцэнах расійскіх тэатраў, а цяпер, 13 красавіка, яе ўбачылі бабруйскія тэатралы.
Трэба адзначыць, што для Беларусі дэмаграфічная праблема таксама актуальная, таму сур’ёзная тэма, узнятая ў спектаклі, ставіць яго на асобнае месца сярод легкадумных “французскіх вадэвіляў”, якія займаюць звычайна каля трыццаці адсоткаў рэпертуару правінцыйных, і не толькі, тэатраў і застаюцца візітнай карткай і разменнай манетай тэатра на гастролях.
Гэтая прэм’ера — не першая сёлета. Зусім нядаўна прайшоў спектакль па п’есе Андрэя Курэйчыка “Асцярожна, жанчыны Парыжа!”, дзе банальны “французскі шматкутнік” — “адзін мужчына і тры яго жанчыны” — разблытвалі акцёры тэатра Эрнст Корнышаў, Ала Грахава, Насця Агейкіна і прымадонна беларускай поп-сцэны Ірына Дарафеева.
Зміцер СЕРАБРАКОЎ
Бабруйск