Куды лялька прыляціць?

№ 40 (908) 03.10.2009 - 09.10.2009 г

У Гродзенскім абласным тэатры лялек адбылося адкрыццё 29-га тэатральнага сезона.

У гэты дзень каля тэатра сабралася шмат прыхільнікаў лялечнага мастацтва. Вясёлы клоун сустракаў і дарослых, і дзяцей. Але найбольш запамінальнымі былі казачныя героі: Кашчэй, Баба-яга, Папялушка, Карабас-Барабас, Доктар Айбаліт. Яны выходзілі да гледачоў з тэатральнымі лялькамі, і іх можна было не толькі бачыць, але і патрымаць, паразмаўляць з імі, “ажывіць”. Па традыцыі тэатра, дзеці разам з клоунам запускалі ў неба на вялікіх паветраных шарах ляльку, з надзеяй, што яна пасля свайго падарожжа вернецца, прыляціць у акно да аднаго з іх. А ў тэатральнай зале чакаў спектакль “Сапраўдная гісторыя Дзюймовачкі” па матывах казкі Г.Х. Андэрсена. П’еса, сцэнаграфія і пастаноўка — Алега Жугжды.

Марына ДАНІЛЬЧЫК Гродна