Напярэдадні “Каласавін”

№ 40 (908) 03.10.2009 - 09.10.2009 г

Цягам 20 гадоў ва ўсім свеце 1 кастрычніка ўшаноўваюць пажылых людзей, якія сваім жыццёвым і працоўным вопытам штодня дапамагаюць моладзі ў рэалізацыі іх разнастайных творчых памкненняў.

 

У Міжнародны дзень пажылых людзей Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна Мінска правёў літаратурнамузычную вечарыну "Пад бацькоўскім дахам". У мерапрыемстве прынялі ўдзел малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Скарынкін, а таксама калектыў мастацкай самадзейнасці ветэранаў "Аптыміст". Трэба зазначыць, што святкаванне Міжнароднага дня пажылых людзей праходзіла ў межах праграмы, прымеркаванай да 50-годдзя з дня адкрыцця Дзяржаўнага літаратурнамемарыяльнага музея Якуба Коласа, і стала своеасаблівай рэпетыцыяй да маючых адбыцца 3 лістапада Коласаўскіх чытанняў.