Пра Другую Сусветную

№ 39 (907) 26.09.2009 - 02.10.2009 г

З 28 верасня па 3 кастрычніка ў сталічным кінатэатры “Цэнтральны” Польскі інстытут у Мінску прапануе праграму фільмаў пад назвай “Польскае кіно пра Другую сусветную вайну”.

У праграму паказаў увайшлі як мастацкі фільм "Вестэрплатэ" 1967 года, так і стужкі, знятыя кінематаграфістамі цягам апошніх двух гадоў. Сярод іх - "Генерал. Пакушэнне ў Гібралтары" Анны Ядоўскай і "Генерал Ніл" Рычарда Бугайскага. Акрамя таго, гледачы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з сучаснай кінадакументалістыкай, прысвечанай гэтай тэматыцы: стужкамі "Праўда пра Вестэрплатэ" Беаты Бель, "Я жыў, як хацеў... Генерал Станіслаў Скальскі" Агнешкі Буяс і іншымі.
На здымку: кадр з фільма "Я жыў, як хацеў... ".