Аб’ектыў эколага

№ 39 (907) 26.09.2009 - 02.10.2009 г

У беларускай сталіцы прайшоў V Міжнародны кінафорум “Экасвет-2009”.

У межахфестывалю, што праводзіўся пры падтрымцы прадстаўніцтва ААН у Беларусі, Міністэрства культуры, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нашай краіны, а таксама прадпрыемства "Кінавідэапракат Мінгарвыканкама", адбыўся конкурсны прагляд дакументальных стужак тэлерадыёкампаній і студый з сямі краін Еўропы. А гэта 16 фільмаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Чэхіі, Славакіі і Фінляндыі. Усе карціны прысвечаны тэматыцы экалагічнай бяспекі як аснове жыцця і дзейнасці чалавека. Беларусь была прадстаўлена работамі "Салодкая гарката палыну" Белтэлерадыёкампаніі, "Бясконцая радасць вады" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", "Возера Белае" тэлерадыёкампаніі "Гомель", "У аб'ектыве натураліста" тэлерадыёкампаніі "Гродна", "Балоты будуць жыць" і "Чароўная палянка" РУП "Белвідэацэнтр". У межах V Міжнароднага кінафоруму на канферэнцыі вядучыя спецыялісты ў сферы экалогіі з Беларусі, Расіі, Харватыі і Польшчы абмеркавалі найбольш вострыя праблемы ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Да ўсяго, плануецца, што пасля заканчэння форуму аналагічныя паказы будуць арганізаваны ў рэгіянальных школах з экалагічным ухілам.

К.А.