Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся

№ 37 (905) 12.09.2009 - 18.09.2009 г

У Цэнтральнай райбібліятэцы Навагрудка прайшла выстаўка работ жывапісца з вёскі Купіск Віктара Залаціліна. На вернісажы старшыня Навагрудскага райвыканкама Анатоль Кулак заўважыў, што Залацілін, дасягнуўшы творчых поспехаў у сталіцы, вярнуўся на малую радзіму, чарговы раз абвергнуўшы меркаванне, што вяскоўцу трэба шукаць шчасця ў горадзе.

Віктар Залацілін, які нарадзіўся ў 1955 годзе, - мастак самадзейны. Прафесійны жывапісец Кастусь Качан, убачыўшы работы Віктара, прапанаваў дырэктару Дома-музея Адама Міцкевіча Міколу Гайбу наладзіць выстаўку. Той пагадзіўся. Потым была выстаўка ў адной з галерэй Мінска, а неўзабаве - у Гродне, Лідзе, Баранавічах... Чарговая, навагрудская, выстаўка работ Залаціліна называлася "Любіць жыццё - бачыць прыгажосць". На ёй прадстаўлена 35 бліскучых пейзажаў.

Яўген ЛАПЦЕЎ

 Навагрудак