Увага да Міра

№ 36 (904) 05.09.2009 - 11.09.2009 г

2 верасня ў Мірскім замку адбылося выязное пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыкакультурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Яго тэма — ход рэстаўрацыі аднаго з самых знакавых узораў беларускага дойлідства.

/i/content/pi/cult/225/2990/22-1.jpg

Удзел у пасяджэнні ўзялі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Уладзімір Здановіч, прадстаўнікі Міністэрства аховы прыроды і навакольнага асяроддзя, мясцовых улад Гродзеншчыны і грамадскіх арганізацый. Члены Рады канстатавалі, што пад час рэстаўрацыйных работ быў дапушчаны шэраг памылак. У звязку з гэтым, было прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы, якая кіравала б ходам аднаўлення замкавага комплексу. Раней функцыі і навуковага кіраўніка, і галоўнага архітэктара гэтага маштабнага аб'екта былі ўскладзены на адну асобу - Дзмітрыя Бубноўскага. Як адзначыў Павел Латушка, неабходна таксама дасягнуць больш шчыльнай каардынацыі дзеянняў паміж навуковым кіраўніком, заказчыкам і падрадчыкам, пераадолець узніклыя паміж імі непаразуменні дзеля карысці агульнай справы. Падрабязна пра ход пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ў Мірскім замку чытайце ў наступным нумары "К".

І.С.

Фота Юрыя ІВАНОВА