Як “вылечыць” старыя муры?*

№ 36 (904) 05.09.2009 - 11.09.2009 г

Дзякуючы Дабрачыннаму фонду “Любчанскі замак” вось ужо сёмы год кожны ахвотны можа ўпісаць новую старонку ў гісторыю унікальнага помніка нашай спадчыны. Упісаць літаральна ўласнай рукой, узброенай будаўнічым інструментам. Замак адраджаецца высілкамі грамадскасці, і прафесійныя будаўнікі ў гэтых рэстаўрацыйных работах бадай не задзейнічаны.

 

/i/content/pi/cult/225/2977/8-1.jpg
 /i/content/pi/cult/225/2977/8-2.jpg
 /i/content/pi/cult/225/2977/8-3.jpg

Штогадовы летнік у Любчы, што на Наваградчыне Гродзенскай вобласці, ужо стаў папулярным мерапрыемствам сярод неабыякавай да гістарычнай спадчыны моладзі. А сёлета, хочацца верыць, была распачата і новая традыцыя: 9 жніўня ў Любчу выехалі кіраўніцтва і супрацоўнікі прадпрыемства "КЕМА", каб уласнаручна спрычыніцца да аднаўлення замка. Своеасаблівы суботнік быў прымеркаваны да прафесійнага свята - Дня будаўніка. - Спадзяюся, што арыгінальная акцыя калектыву "КЕМА" займее сваіх паслядоўнікаў,- кажа дырэктар Дабрачыннага фонду "Любчанскі замак" Іван Пячынскі. Работнікі прадпрыемства прыехалі ў Любчу не з пустымі рукамі: яны прывезлі з сабой будаўнічыя матэрыялы ўласнай вытворчасці, здатныя абараніць муры замка ад згубнага ўздзеяння вільгаці. - Нават неспецыялісты ведаюць, што вада, якая пранікае з зямлі ў падмуркі і сцены старых будынкаў - гэта асноўны іх вораг, - распавядае намеснік дырэктара прадпрыемства "КЕМА" Яўген Пятровіч. - У нашых кліматычных умовах гэтая праблема асабліва актуальная. Згадайце мінулыя зімы: сёння - адліга, заўтра - замаразкі...

 - Усё, як у вядомай прымаўцы: "Вада камень точыць"?

 - Менавіта так. Вада замярзае і адтайвае ўнутры сцен і аздабленчых слаёў дзесяткі разоў за сезон, і гэтыя працэсы здатныя разбурыць нават самыя трывалыя матэрыялы.

 - Гучыць песімістычна. Але, можа, ёсць нейкі "сакрэт", здатны засцерагчы помнік архітэктуры ад неспадзяванак надвор'я ды ўсіх іншых руйнавальных фактараў? Або нават "вылечыць" старыя муры ад той шкоды, якая ім была раней нанесена?

 - Вырашыць такія розныя і складаныя праблемы, як капілярны падсос, пранікненне грунтовых вод, павышаная вільготнасць муроў будынка, з дапамогай аднаго тэхналагічнага "сакрэту" немагчыма. Тут патрэбны цэлы комплекс мер: гэта сістэмы вертыкальнай і гарызантальнай гідраізаляцый і звязаная з імі сістэма саніруючых высушвальных тынковак, наладжванне дрэнажных, водаадводных і вентыляцыйных канструкцый. Вытворчасць матэрыялаў для рэстаўрацыі і гідраізаляцыі будаўнічых канструкцый - адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці прадпрыемства. "КЕМА" спецыялізуеццана ім не год і не два, а больш як паўстагоддзя.

 - Сёння розных матэрыялаў на рынку мноства. Беларускім рэстаўратарам даступны любыя навінкі айчынных і замежных вытворцаў. Але куды складанейшая справа з іх эфектыўным і правільным выкарыстаннем...

 - Справядлівая заўвага! Менавіта таму мы прыходзім на аб'ект разам з праекціроўшчыкамі і будаўнікамі, абмяркоўваем наяўныя праблемы, шукаем самыя аптымальныя шляхі іх вырашэння. Потым рыхтуем пісьмовыя рэкамендацыі па правядзенні работ. Натуральна, яны даюцца з улікам аб'ёму фінансавання аб'екта. Прынцып, якім мы кіруемся, - не даражэйшы, а эфектыўнейшы. Кожны аб'ект для нас - гэта задача, што патрабуе індывідуальнага падыходу.

- Непасрэдныя выканаўцы работ на помніках спадчыны - гэта, як правіла, звычайныя будаўнікі, якія не маюць вялікай практыкі ў галіне рэстаўрацыі. Ці лёгка ім засвоіць вашы матэрыялы?

- Адзін з галоўных фактараў поспеху - строгае захоўванне тэхналогіі прымянення матэрыялу. І таму мы імкнёмся адсочваць увесь гэты працэс. Супрацоўнікі нашага прадпрыемства ажыццяўляюць пастаянны кантроль за выкананнем работ на аб'ектах, праводзяць навучанне і кансультацыі будаўнікоў. Як сведчыць досвед, зазвычай прымяненне нашых матэрыялаў не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі - толькі належнага выканання рэкамендацый. Добры прыклад - той жа Любчанскі замак. Студэнты-добраахвотнікі цалкам спраўляюцца!

- Даўгавечнасць будаўнічага матэрыялу залежыць таксама і ад яго трываласці. Ці не саступаюць у гэтым плане рэстаўрацыйныя сумесі сучасным цэментным тынкоўкам?

 - Нашы матэрыялы ствараліся спецыяльна для рэстаўрацыі будынкаў, што паўсталі як ужо ў нашым стагоддзі, так і ў тыя часы, калі цэмент яшчэ быў невядомы. Прынцып "Не нашкодзь" з'яўляецца асноўным пры распрацоўцы матэрыялаў для рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. Таму нават самыя воданепранікальныя гідраізаляцыйныя саставы маюць дастатковую парапранікальнасць. Не кажучы ўжо пра саніруючыя тынкоўкі, які па гэтым паказчыку ідэнтычныя вапнавым. Яны распрацаваны такім чынам, каб, прапускаючы праз сябе водныя пары, пакідаць у сцяне назапашаныя будынкам солі, дазваляючы тым самым пазбегнуць салявых высылаў на фасадзе. Абязводжаныя солі, знаходзячыся ўнутры канструкцыі, не разбураюць яе. Дарэчы, яшчэ адзін важны фактар. Структура саніруючай тынкоўкі дазваляе зрабіць яе слой мінімальнай таўшчыні - ад 20 мм. І тым самым - аднавіць аблічча помніка без змен. Але тут важна адзначыць і тое, што эфектыўнасць і "даўгавечнасць" такіх тынковак цалкам залежыць ад надзейнасці гідраізаляцыйнай сістэмы. Паўтаруся: праблемы трэба вырашаць комплексна.

- Рэстаўрацыя прадугледжвае калі не аднаўленне тэхналогій, якія прымяняліся пры стварэнні помніка архітэктуры, дык, прынамсі, пошук іх блізкіх адпаведнікаў...

 - Безумоўна, нельга казаць пра тое, што нашы матэрыялы ідэнтычныя тым, якія выкарыстоўваліся дойлідамі ХVI або нават ХІХ стагоддзя. Але яны блізкія паводле сваіх фізічных і хімічных уласцівасцей. Больш за тое: іх прымяненне апраўдана тымі праблемамі, якія мусіць вырашаць рэстаўратар. Ужыванне чыста вапнавай тынкоўкі ў сучасным будаўнічым працэсе нават уявіць немагчыма: гэта і звышскладана, і нават небяспечна (асабліва калі казаць пра гашэнне вапны). Да таго ж, старыя будынкі паспелі ўжо ладна "асесці", змяніўшы сваё становішча адносна грунту. Прымяненне вапнавай тынкоўкі ў цокальным слоі аб'ектаў, падвержаных капілярнаму падсосу, прывядзе да таго, што будынак у самым хуткім часе "размарозіцца", і давядзецца рабіць усё наноў. Тым болей, дакладна аднавіць аўтэнтычныя сумесі можна не заўсёды. Таму прафесійныя рэстаўратары з усёй Еўропы рэкамендуюць прымяненне менавіта сучасных матэрыялаў, якія, аднак, валодаюць адмысловымі ўласцівасцямі. Дарэчы, і спецыялісты з інстытута "Праектрэстаўрацыя" прапаноўваюць тынкоўку "КЕМА" як адзін з варыянтаў для выкарыстання пад час рэстаўрацыйных работ.

/i/content/pi/cult/225/2977/8-4.jpg
 /i/content/pi/cult/225/2977/8-5.jpg

- Але ж тут чарговы раз узнікае "пытанне цаны". Ці даступная ваша прадукцыя ў тым выпадку, калі бюджэт рэстаўрацыйных работ не надта вялікі?

 - Параўнаўшы розныя прапановы на рынку, можна прыйсці да высновы, што наша саніруючая тынкоўка - мабыць, самая танная. І гэтаму ёсць сваё тлумачэнне. Нягледзячы на тое, што "КЕМА" мае статус замежнагапрадпрыемства, мы ўсё ж лічым за гонар называць сябе беларускім вытворцам. Тэхналогіі мы выкарыстоўваем еўрапейскія, але ж увасабляем іх у жыццё на радзіме. Вядома, гэта тычыцца толькі тых матэрыялаў, для якіх у нашай краіне ёсць сыравінная база. Па вялікім рахунку, "КЕМА" - гэта вялізны кар'ер кварцавага пяску, які знаходзіцца ў Славеніі. Беларусі з такімі карыснымі выкапнямі, на жаль, не пашчасціла. Сёння лінейка матэрыялаў "КЕМА", што выпускаюцца ў нашай краіне, няспынна пашыраецца. Мы шукаем сыравінавую базу і стараемся з дапамогай нашых славенскіх калег прыстасаваць тую сыравіну, якая ёсць у нашым распараджэнні. Натуральна, асноўны крытэрый - гэта якасць вырабаў. Цэны на прадукцыю "КЕМА", зробленую ў Славеніі, параўнальна нізкія. А са з'яўленнем айчынных яе аналагаў яны стануць даступнымі нават самаму эканомнаму пакупніку. Зрэшты, і беражлівы павінен разумець простую ісціну: за якасны прадукт і цана павінна быць справядлівай.

- Магчыма, у Еўропе сітуацыя іншая, але ж у нас слова "КЕМА" яшчэ не стала раскручаным брэндам. Таму хацелася б пачуць пару слоў і пра гісторыю гэтай гандлёвай маркі.

 - Славенская фірма "КЕМА" з'явілася на рынку яшчэ ў 1954 годзе. І ад самага пачатку яна спецыялізуецца менавіта на будаўнічых матэрыялах, прызначаных для рэстаўрацыі. Вось і пытанне гідраізаляцыі і санацыі, якое мы сёння абмяркоўвалі, гэтае прадпрыемства вырашае ўжо больш за паўстагоддзя. Пра вынікі красамоўна сведчаць многія адрэстаўраваныя аб'екты спадчыны, якія цешаць вока турыстаў у Славеніі, Чэхіі, Аўстрыі... На Беларусі гэты брэнд прадстаўлены толькі з 2007 года, і таму бліскучымі дасягненнямі нам хваліцца, вядома, яшчэ зарана. Аднак ужо сёння можна адзначыць паспяховы ўдзел фірмы "КЕМА" ў рэстаўрацыі Магілёўскага лялечнага тэатра, а таксама помнікаў архітэктуры ў Гродне, Гомелі, Кобрыне. Мы ўсведамляем, што рэстаўрацыйныя работы - не столькі бізнес, колькі важная грамадская дзейнасць па зберажэнні нацыянальнай спадчыны. І для нас гэта - яшчэ адзін стымул ставіцца да сваёй справы з усёй паўнатой адказнасці

 Фота Юрыя ІВАНОВА