Колькі ж у небе зор?

№ 36 (904) 05.09.2009 - 11.09.2009 г

Вышэйшай узнагародай на Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі” краін — удзельніц СНД у Маскве адзначылі выдавецтва “Мастацкая літаратура” за кнігу “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны”.

/i/content/pi/cult/225/2974/5-8.jpg

Вышэйшай узнагародай на Міжнародным конкурсе "Мастацтва кнігі" краін - удзельніц СНД у Маскве адзначылі выдавецтва "Мастацкая літаратура" за кнігу "Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны". Самая поўная беларускамоўная манаграфія пра кампазітара, піяніста і графіка была ўшанавана таксама і на аналагічным нацыянальным конкурсе ў намінацыі "За ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны". Як распавёў галоўны рэдактар "Мастацкай літаратуры" Віктар Шніп, даследчык Леанід Несцярчук сабраў бібліяграфію пра Напалеона Орду, якая налічвае болей за 500 навуковых прац беларускіх і замежных аўтараў. Стварэнню бібліяграфіі ён прысвяціў больш як 15 гадоў, шукаючы творы Орды на радзіме і за мяжой. Іх фотакопіі змешчаны ў кнізе разам з даведкамі пра мясцовасць і гістарычныя падзеі, якія там адбываліся. Кніга выдадзена за сродкі фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва - пры падтрымцы міністэрстваў інфармацыі і культуры. Па традыцыі, да Дня пісьменства ў серыі "Беларусь літаратурная" пабачыць свет кніга пра творцаў горада, дзе адбываецца святкаванне. Збор твораў "Смаргоншчыны літаратурнай" атрымаў назву "Колькі ў небе зор..." - па першым радку верша Аляксандра Шыдлоўскага. Ён змяшчае творы Францішка Багушэвіча, Міхала Клеафаса Агінскага, Адама Гурыновіча, братоў Станкевічаў і іншых майстроў слова і мастацтваў, якія паходзяць з гэтых мясцін. Таксама да свята прымеркавана факсімільнае выданне "Дудкі беларускай" Францішка Багушэвіча.