На пярэднім баку манет размешчаны: у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, - рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры - салярны знак у выглядзе васьміканцовай геаметрычнай фігуры з элементамі дэкору, які сімвалізуе сонечныя промні; пад ім указаны: год чаканкі, на сярэбранай манеце - проба сплаву; па крузе - надпісы: у верхняй частцы - "Рэспубліка Беларусь", у ніжняй - "Дваццаць рублёў" (на сярэбранай) і "Адзін рубель" (на медна-нікелевай).
На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры - адлюстраванне мядовых сотаў, яблыні (на сярэбранай манеце - устаўка з сінтэтычнага крышталю аранжавага колеру, якая імітуе спелы яблык) і ржанога снапа - сімвалаў Мядовага, Яблычнага і Хлебнага Спасаў; па баках - рэльефныя элементы беларускага нацыянальнага арнаменту; унізе па крузе - надпіс: "Спасы".
Манеты адчаканены на ЗАТ "Літоўскі манетны двор" якасцю "анцыркулейтэд", тыражом па 5000 штук кожная.
Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь