Важнай падзеяй у гісторыі клуба стаўся ўдзел у міжнародным фестывалі вясельных абрадаў у польскім горадзе Веграве, дзе была прадстаўлена тэатралізаваная праграма “Завіванне вянка”, падрыхтаваная паводле мясцовых вясельных абрадаў. З асаблівасцямі нацыянальнай кухні, а таксама з традыцыйнымі беларускімі песнямі і гульнямі знаёміліся і прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі з Галандыі...
“Традыцыя” заўсёды ўдзельнічае ў святах, што ладзяцца ў іншых вёсках раёна, віншуе камбайнераў на дажынках, супрацоўнічае з Пастаўскім цэнтрам турыстычных паслуг.