У стылі сузор’я Шаляў

№ 31 (899) 01.08.2009 - 07.08.2009 г

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты “Шалі” серыі “Знакі задыяка”: сярэбраную — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевую — наміналам 1 рубель.

Манеты маюць форму круга (у медна-нікелевых — выступаючы кант па акружнасці). Бакавая паверхня сярэбраных манет без насечкі, медна-нікелевых — з насечкай. На пярэднім баку манет размешчаны: у цэнтры, у абрамленні круга, які складаецца з 12 сімвалаў знакаў задыяка, — выявы сонца і месяца, пад імі — астралагічны знак Шаляў і надпісы: на лацінскай мове — “Libra” і на беларускай — “Шалі”; у верхняй частцы — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у ніжняй частцы злева — год чаканкі (на сярэбранай справа — проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы); па крузе — надпісы: “Рэспубліка Беларусь”; унізе — “20 рублёў” (на сярэбранай) і “1 рубель” (на медна-нікелевай). На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры — стылізаваная выява шаляў, на якіх знаходзяцца сонца і маладзік у абрамленні геаметрычнага арнаменту (на сярэбранай манеце ў верхняй частцы шаляў — устаўка з сінтэтычнага крышталю). Манеты адчаканены на АТ “Манетны двор Польшчы”: сярэбраная — якасцю “анцыркулейтэд, аксідзіраваная”, меднанікелевая — якасцю “брыльянтанцыркулейтэд”. Тыраж сярэбранай манеты — да 25 000 штук, медна-нікелевай — 10 000 штук.

Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь