309 імгненняў вызвалення

№ 31 (899) 01.08.2009 - 07.08.2009 г

29 ліпеня ў эфір Першага нацыянальнага канала выйшаў фільм Агенцтва тэленавін “Беларусь. Гісторыя Перамогі. Эпілог”, які расказаў пра здымкі аднайменнага 309-серыйнага праекта. Як паведамі л і “К” у прэсслужбе Нацыя н а л ь н а й дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, ён выклікаў вялікі розгалас і а т р ы м а ў мноства станоўчых водгукаў, што дазваляе лічыць яго адным з самых паспяховых у гісторыі сучаснага айчыннага тэлебачання.

 Відэастужка была паказана пасля апошняй серыі праекта, які складаўся з троххвілінных фільмаў, што дэманстраваліся на Першым нацыянальным 309 дзён. Кожная з частак апавядала пра падзеі аднаго дня баёў за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943 — 1944 гадах. Першая серыя пабачыла свет 23 верасня мінулага года. Журналісты Агенцтва тэленавін сумесна са спецыялістамі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны аднавілі поўную карціну падзей на фронце і ў тыле, пры гэтым выкарыстоўваліся унікальныя матэрыялы з фондаў установы. Супрацоўнікі Белдзяржтэлерадыёкампаніі адзначаюць, што вялікі ўклад у стварэнне цыкла ўнеслі добраахвотныя памочнікі з ліку ветэранаў і гісторыкаў.