"Тут, на Магілёўшчыне, - радзіма н а р о д н а г а артыста СССР Віктара Турава, - распавядае намеснік загадчыка аддзела рэпертуарнага планавання абласной установы Святлана Сярбаева. - Штогадова ладзяцца мерапрыемствы ў яго гонар, адно з якіх - традыцыйная імпрэза "Тураўская восень". На кінатэатры "Радзіма" ўстаноўлена, нагадаю, мемарыяльная дошка ў гонар рэжысёра. Ды нашымі землякамі з'яўляюцца і іншыя асобы... Мастак-анiматар Таццяна Кублiцкая, рэжысёр Алег Шклярэўскі, заслужаны артыст Беларусі Барыс Уладамірскі, народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, славуты акцёр Пётр Алейнiкаў - усе яны родам з Магілёўскай зямлі. Таму стварыць музей уласнай кінематаграфічнай спадчыны падалося нам ідэяй цалкам натуральнай і перспектыўнай".
У цэлым, работнікі "Магілёўскага кінавідэапракату" лічаць справу папулярызацыі беларускага кіно задачай надзённай і творчай. "У рамках зладжанай намі акцыі "Кіно маёй краіны" з апошнімі прэм'ерамі к і н а с т у д ы і "Беларусьфільм" мы пабывалі ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці, - адзначае С.Сярбаева, - і паўсюль сустракалі шчырую з а ц і к а ў л е насць гледачоў. Шырока выкарыстоўваем і прадукцыю "Белвідэацэнтра" для правядзення ўрокаў, лекторыяў і падарожжаў. Прыдумалі ладзіць ваенныя прэм'еры ў спецыяльным кінатэатры "Паходны" - імправізаванай кіназале, нібы "ў салдацкіх умовах". І вынікі працы даюць падставы для аптымістычных прагнозаў: беларуская прадукцыя мае значны патэнцыял".
Сёння работнікі ўстановы працуюць над зборам матэрыялаў для музея, фарміруецца фільматэка. Адкрыццё ж першай экспазіцыі запланавана на 17 снежня 2009 года - у дзень 85-годдзя беларускага кіно.