А як на “Новай хвалі”?

№ 31 (899) 01.08.2009 - 07.08.2009 г

Беларускі ўдзельнік Міжнароднага песеннага конкурсу “Новая хваля-2009” Макс Лорэнс па выніках першага конкурснага дня ўзначаліў другую пяцёрку спіса канкурсантаў. Гэты вынік беларусу прынесла песня Стыві Уандэра “Superstition”, якую журы ацаніла ў 106 балаў.

Максім Сапацькоў (сёння — Макс Лорэнс) — уладальнік Гран-пры “Славянскага базару-2003”.Конкурс маладых спевакоў адбываецца гэтымі днямі ў знакамітай Канцэртнай зале “Дзінтары”, што ў латвійскай Юрмале. У ім прымаюць удзел 16 спевакоў з 12 краін. Першыя месцы па выніках першага конкурснага дня займаюць прадстаўнікі Інданезіі, Украіны і Расіі. У другі і трэці конкурсныя дні беларускі ўдзельнік мае намер выканаць песню “Ланфрэн-Ланфра” з папулярнай кінастужкі “Гардэмарыны, наперад!” і лірычную баладу са свайго рэпертуару. На момант падпісання гэтага нумара “К” у друк вынікі “Новай хвалі-2009” былі яшчэ не вядомы. Нагадаем, што “Макс Лорэнс”— псеўданім пераможцы конкурсу маладых выканаўцаў на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ў 2003 годзе, ураджэнца Гомеля Максіма Сапацькова, які зараз жыве і працуе ў Маскве.