Амаль 30 гадоў ён займаўся навукова-мастацтвазнаўчай дзейнасцю, працаваў педагогам у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І.В. Ахрэмчыка, Дзіцячай мастацкай школе № 1 г. Мінска, Беларускім інстытуце праблем культуры, пісаў кнігі, артыкулы, сцэнарыі тэлепраграм, браў удзел у станаўленні Дзяржынскай школы мастацтваў…
Кірыл Зеляной валодаў цудоўным чуццём, якое дазваляла яму бачыць мастака таленавітага, цікавага, шчырага, з асабістым стылем. Ён сябраваў з многімі, многім дапамагаў, многіх падтрымліваў. У яго “блізкім коле” сяброў — Н.Марчанка, А.Кузняцоў, М.Бушчык, В.Чарнабрысаў, К.Камал, У.Рубцоў, Я.Раздзялоўская, Л.Ліхадзед, Д.Сарока, У.Мудрогін, А.Цыркуноў, Л.Марачкін, Ю.Герасіменка, Н.Рачкоўская. Асабліва цёплыя адносіны склаліся ў Зелянога з А.Сальнікавым, былым яго вучнем. У экспазіцыі была прадстаўлена поўная надзей, але сумная карціна А.Сальнікава “Ангел-Дабравеснік”, падораная ім сябру і настаўніку ў 1995 годзе.
Да апошняга дня Кірыл Уладзіміравіч абавязкова апранаў белую кашулю, хадзіў пазіраваць у майстэрню да сябрамастака Надзеі Лівенцавай. Але карціна была скончана ўжо пасля 14 кастрычніка 2004 года, пасля таго, як яго не стала.
На выстаўцы быў прадстаўлены эскіз да гэтага партрэта. Каля яго — жывыя кветкі…
Мар’яна ЗЕЛЯНАЯ