Манета мае прамавугольную форму памерам 40,00 х 28,00 мм. З пярэдняга і адваротнага бакоў манеты - выступаючы кант па перыметры прамавугольніка. Бакавая паверхня манеты без насечкі. На пярэднім баку манеты размешчаны: у цэнтры - фрагменты карціны Іллі Рэпіна "Восеньскі букет"; злева ўверсе - рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, вакол яе - надпіс: "Рэспубліка Беларусь", у ніжняй частцы - намінал: "20 рублёў", проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы, дзе яна і адчаканена. На адваротным баку манеты размешчаны: злева - рэльефнае адлюстраванне аўтапартрэта Іллі Рэпіна, пад ім - надпіс: "І.Рэпін" і гады жыцця мастака: 1844 - 1930; справа - выява музея-сядзібы Рэпіна ў Здраўнёве, што на Віцебшчыне, пад ёй - адлюстраванне палітры і пэндзляў.
Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь