Мары Марыі і Літа-графія

№ 28 (896) 11.07.2009 - 17.07.2009 г

Беларусь на дзіцячым конкурсе “Славянскага базару ў Віцебску” прадстаўляюць дзве чароўныя мінчанкі: 7-гадовая Маша Новік, якая ўжо амаль два гады займаецца ў Нацыянальным цэнтры музычнага мастацтва імя У.Мулявіна пад кіраўніцтвам Святланы Стацэнка, і 11-гадовая Лаліта, у каго два педагогі па вакале — Вольга Вронская і Алена Атрашкевіч. Абедзве нашы канкурсанткі вельмі любяць спяваць, у кожнай — свая індывідуальнасць.

/i/content/pi/cult/216/2703/10-3.gif
 /i/content/pi/cult/216/2703/10-5.gif

- На конкурсах, - расказвае Марыя НОВІК, - мне вельмі падабаецца слухаць іншых дзяцей.

- А што запомнілася ў Італіі? Ты ж там атрымала атрымала І прэмію на вакальным конкурсе "Карона Еўропы". Ці ў Германіі, дзе ваш ансамбль быў на гастролях?

 - У Італіі - як мы кармілі галубоў. А ў Германіі - прыгожы лес, дзе жывуць казулі. На дачы я таксама люблю жабянятак шукаць, жучкоў, назіраць за чмялямі. Нядаўна тут нарадзіліся кацяняты. А яшчэ ў мяне жыла чарапашка Соня. Не, спаць яна не любіла, магла нават укусіць, падрапаць, але была вельмі прыгожая.

- У Віцебску ты спяваеш дзве песні: "Подарил колечко" Сяргея Білага і "Прыляцелі куры" Святланы Стацэнка. Якая ўсё ж падабаецца болей?

- Пра пярсцёнак. Я таксама хачу, каб мне нейкі хлопчык калі-небудзь пярсцёнак падарыў... ЛАЛІТА таксама спявае з шасці гадоў ("Гэта такое задавальненне!"). Таксама лаўрэат некалькіх конкурсаў ("Заўсёды хочацца праявіць сябе - і знайсці новыхсяброў"). У Віцебску яна пакажа дзве песні Алены Атрашкевіч - "Музыка" ("Яна такая задорная, завадная!") і "Прыроды чысты храм" ("А гэтая - зусім іншая: пяшчотная, меладычная. Я нават не ведаю, якая мне бліжэй"). Ад прозвішча свайго - Гайдукевіч - Лаліта не адмаўляецца: - Некаторыя думаюць, што я ўзяла псеўданім. А гэта не так. Дый са сцэны і ў жыцці мяне называюць па-рознаму: і Лалітачка Гайдукевіч, і Лола, і Літа. Не люблю, калі, аб'яўляючы мяне, пачынаюць узгадваць Лаліту Міляўскую. А вось проста Літа - нават гучыць неяк мякка, па-беларуску...

З беларускімі канкурсантамі гутарыла Надзея БУНЦЭВІЧ