Велічная, моцная, маладая!

№ 28 (896) 11.07.2009 - 17.07.2009 г

Вам ніколі не здавалася, што папярэдняе азнаямленне з праграмай чарговага “Славянскага базару ў Віцебску” падобнае да... разглядвання тапаграфічнай карты? За кожнай адметнасцю паўстаюць жывыя “відарысы”, ды ўсё ж непасрэдныя ўражанні заўсёды маюць сваю “папраўку” ў той ці іншы бок. Як ні дзіўна, але менавіта на такія думкі навяла размова напярэдадні фестывалю.

/i/content/pi/cult/216/2688/2-1.gif
 /i/content/pi/cult/216/2688/3-1.gif
 /i/content/pi/cult/216/2688/3-2.gif

3 ліпеня Радзіма святкавала Дзень Незалежнасці і65годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вядома, гэтыя светлыя і радасныя дні прайшлі ў аздабленні бліскучых мерапрыемстваў, што яшчэ раз пацвердзілі веліч моцнай і квітнеючай дзяржавы ў ХХІ стагоддзі і гонар нашага народа за сваё гераічнае мінулае. Да ўрачыстасцей рыхтаваліся дзеячы культуры і мастацтваў па ўсёй Беларусі. З натхненнем і ўзнёслым настроем яны ўдзельнічалі ў святочным канцэрце ў Палацы Рэспублікі, галаканцэртах "Мы перамаглі!" - каля стэлы "Мінск - горад-герой" і "Ля фантана" - на плошчы перад Нацыянальным акадэмічным тэатрам оперы і балета краіны, выступалі на вялікіх і малых сцэнах у кожным беларускім горадзе і вёсцы. Сёння ж, несучы ў сэрцах стваральны запал творчай энергіі, атрыманы ў дзень светлага свята беларускай Незалежнасці, нашы артысты прымаюць на берагах пракаветнай Заходняй Дзвіны гасцей і ўдзельнікаў ХVІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". І цягам тыдня цікавых сустрэч, незабыўных уражанняў і плённых кантактаў сусветна вядомага форуму неаднаразова прагучыць падзяка воінам-вызваліцелям ад прадстаўнікоў усіх краін і народаў. На нашай зямлі яшчэ раз прагучыць вялікая праўда: выратаваны, вечны, жывы свет памятае той дзень, калі скончылася вайна.

Фота Наталлі АБЛАЖЭЙ, Максіма ГУЧАКА, Аляксандра ДЗІДЗЕВІЧА, Мікалая ПЯТРОВА, Віктара ТАЛОЧКІ, БелТА