Ад газеты да Інтэрнета

№ 28 (896) 11.07.2009 - 17.07.2009 г

Напаўжартам у вірлівых прэс-цэнтраўскіх кулуарах “Славянскі базар у Віцебску” называюць журналісцкім фестывалем. І нездарма: у гэтыя святочныя дні ў горадзе над Дзвіной працуюць прадстаўнікі многіх друкаваных і электронных СМІ, якія аператыўна падаюць літаральна ўсе падзеі форуму мастацтваў. Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр СЛАБАДЧУК зазначыў, што СМІ гатовы шырока асвятліць ход правядзення ХVІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”:

/i/content/pi/cult/216/2687/2-3.gif - Па выніках акрэдытацыі прадстаўнікоў найбольш масавых замежных і нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі,- падкрэсліў ён, - можна разлічваць, што разнажанравасць матэрыялаў дазволіць усебакова паказаць гэты буйны форум мастацтваў. У гэтым годзе фестывальныя мерапрыемствы будуць асвятляць каля 600 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнет-рэсурсаў. У ліку акрэдытаваных- журналісты з Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Велікабрытаніі, Германіі, Кітая, Македоніі і шэрагу іншых краін. Беларускія друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі на "Славянскім базары ў Віцебску" прадставілі журналісты больш чым з 70СМІ. Сярод іх - не толькі рэспубліканскія і рэгіянальныя перыядычныя выданні, але і вядучыя нацыянальныя тэлерадыёканалы, FM-радыёстанцыі, Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Асобна хачу адзначыць, што на працягу ўсіх гадоў існавання фестывалю галоўным вяшчальнікам выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. І сёлета жыхары нашай краіны змогуць у эфіры Першага канала, "ЛАДа", а таксама "Беларусь-ТБ" атрымаць самую поўную інфармацыю аб падзеях форуму мастацтваў з прамых трансляцый, спецыяльных уключэнняў дзённікаў фестывалю, а таксама інфармацыйных выпускаў АТН. Традыцыйна "блакітныя экраны" пазнаёмяць беларусаў з канцэртамі адкрыцця і закрыцця фестывалю, міжнародным конкурсам выканаўцаў эстраднай песні і міжнародным дзіцячым музычным конкурсам песні, гала-канцэртамі майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны, а таксама шэрагам аўтарскіх і юбілейных канцэртаў.

 - І некалькі слоў пра міжнародны кантэкст. Якім чынам "Славянскі базар у Віцебску" будзе асвятляцца на прасторы Саюзнай дзяржавы - у бліжэйшай да нас Расіі?

- Расійскі журналісцкі корпус будзе прадстаўлены цэнтральнымі і рэгіянальнымі СМІ. Асобна хачу падкрэсліць той факт, што нашымі паміж Дырэкцыяй фестывалю, Белтэлерадыёкампаніяй і расійскай ФДУП "ВГТРК" заключаны дагавор аб супрацоўніцтве, які дазволіць ажыццявіць трансляцыю на тэрыторыі Расіі шэрагу значных фестывальных мерапрыемстваў.