Гродзеншчына

№ 27 (895) 02.07.2009 - 02.07.2009 г

Святочны падарунак - новую ўстанову культуры - атрымаюць да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь жыхары Іўеўскага раёна, дзе адкрыецца Музей нацыянальных культур.

Святочны падарунак - новую ўстанову культуры - атрымаюць да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь жыхары Іўеўскага раёна, дзе адкрыецца Музей нацыянальных культур. Таксама да 3 ліпеня плануецца адкрыць тры мемарыяльныя комплексы ў Дзятлаве, Воранаве і Шчучыне. 1 ліпеня ў Абласным драматычным тэатры адбыўся абласны святочны вечар з удзелам творчых калектываў Гродзеншчыны. 3 ліпеня а 10-й раніцы распачнецца ўрачыстае шэсце ветэранаў вайны ад плошчы Савецкай да плошчы Леніна, дзе пройдзе мітынг. З цікавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага дня, можна адзначыць унясенне 10-ці асоб у абласную "Кнігу Пашаны", а таксама перадачу факела, запаленага ў цэнтральным парку ад Вечнага агню, ва ўсе пункты Гродна і Гродзенскага раёна, дзе ёсць пахаванні воінаў Вялікай Айчыннай вайны. Пасля гэты агонь будзе перададзены на вечнае захаванне ў Гродзенскі абласны музей.