Усмешка майстра — вучням

№ 26 (894) 27.06.2009 - 01.07.2009 г

На сталічным праспекце Пераможцаў урачыста адкрылася памятная дошка выдатнаму дзеячу беларускага тэатра, акцёру, рэжысёру і педагогу Дзмітрыю Арлову, што размясцілася на доме, дзе ён жыў.

/i/content/pi/cult/214/2633/8-3.gif

 З прывітальнымі словамі пад час адкрыцця выступілі начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Міхаіл Казловіч, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Рычард Смольскі, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў, народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі, тэатральны крытык, доктар філалогіі Таццяна Арлова, а таксама цэлая плеяда яго вучняў - нашы славутыя акцёры і рэжысёры, якія сёння вызначаюць творчае аблічча беларускага тэатральнага мастацтва.

 /i/content/pi/cult/214/2633/8-4.gif
 Пад час цырымоніі адкрыцця амятнай дошкі Д.Арлову.

 Гаварылі шмат і шчыра-натхнёна, і словы гэтыя ліліся проста з сэрцаў выступоўцаў, на тварах іх не было засяроджанай сур'ёзнасці, а ўсё больш - цеплыня ўспамінаў і згадак пра чалавека, які, па словах рэжысёра Валерыя Анісенкі, стаў для многіх "другім бацькам", прынамсі, у тэатральнай прафесіі. А купалавец Генадзь Гарбук, якому таксама пашчасціла ў свой час стаць вучнем Дзмітрыя Аляксеевіча, прыгадаў словы свайго настаўніка, якія, думаецца, не страцілі актуальнасці і цяпер: "Дзетачкі, у тэатры за многія гады яго існавання ўжо ўсё было. Што ж тады ў ім новае? Адзінае - індывідуальнасць творцы!" І дадаў, што многае аддаў бы, каб даведацца, што сказаў бы Дзмітрый Аляксеевіч, які, здавалася, прыязна пазіраў на прысутных, пра сучасны тэатр.

 Т.К.