Пад небам блакітным

№ 26 (894) 27.06.2009 - 01.07.2009 г

22 чэрвеня выстаўка ізраільскай літаратуры, прадстаўленай Ізраільскім культурнаінфармацыйным цэнтрам пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёмяцца з кнігамі самых папулярных ізраільскіх пісьменнікаў, выдадзеных на рускай мове і іўрыце, з альбомамі аб Ізраілі, гісторыі і культуры гэтай краіны, знакамітых асобах, традыцыях і кулінарыі, рускамоўнымі перыядычнымі выданнямі. Госці таксама змогуць пабачыць славутасці Іерусаліма, якія адлюстраваны на палотнах мастака Андрыяна Жудро, а таксама здолеюць ажыццявіць віртуальную вандроўку па Ізраілі ў фільме Ізраільскага тэлебачання "Пад небам блакітным".

 Наш кар.