Эстафета міру

№ 26 (894) 27.06.2009 - 01.07.2009 г

24 чэрвеня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылося пасяджэнне “круглага стала”, прысвечанага рэспубліканскай акцыі “Зорная эстафета міру” да 65годдзя вызвалення Беларусі, пад дэвізам “Вы мір заваявалі, мы яго абаронім”.

У "круглым стале" прынялі ўдзел старшыня Аргкамітэта акцыі, старшыня Беларускага фонду міру Марат Ягораў, намеснік старшыні фонду Марыя Худая, член Праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Міхаіл Абразоў, намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь выканаўчага камітэта Савета славянскіх народаў - Беларусі, Расіі і Украіны Генадзь Вахтомаў, старшыня Папячыцельскага савета фонду "Памяць Афгана" Аляксандр Галубовіч. З пачатку 2008 года ва ўсіх абласцях Беларусі праходзіць акцыя "Зорная эстафета міру", першы этап якой плануецца завяршыць 1 ліпеня ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна". Там а 13-й гадзіне пачнецца мітынг, прысвечаны вынікам правядзення рэспубліканскага мерапрыемства. З рапартамі выступяць кіраўнікі абласных дэлегацый. Перад удзельнікамі мітынгу выступіць ансамбль Унутраных войск Рэспублікі Беларусь. Другі этап рэспубліканскай акцыі завершыцца 9 мая 2010 года, у дзень 65-годдзя Вялікай Перамогі.