“СМІ ў Беларусі”: творчая справаздача і школа майстэрства

№ 18 (784) 05.05.2007 - 11.05.2007 г

У сераду, 2 мая, распачала работу ХІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “СМІ ў Беларусі”. Размясцілася яна больш чым на тысячы квадратных метраў НВЦ “БелЭКСПА”. Як паведаміў выконваючы абавязкі дырэктара Нацыянальнага выставачнага цэнтра Леанід Філазаповіч, сёлетняя плошча агульнай экспазіцыі электронных і друкаваных выданняў у тры разы большая, чым адзінаццаць гадоў таму. З’ява натуральная, бо інфармацыйная прастора Беларусі пашыраецца з кожным годам.

 /i/content/pi/cult/113/262/SMI-v-Belarusi.jpg
 

Мерапрыемствы ў рамках спецыялізаванай выстаўкі распачаліся а 10 гадзіне раніцы. На пляцоўцы ля НВЦБелЭКСПАпрэзентацыі газетыНа варцеі часопісаМіліцыя Беларусіпапярэднічала дэманстрацыя міліцэйскай тэхнікі. А ля экспазіцыі беларускіх тэлеканалаў рыхтаваўся да выступлення ансамбль салістаў сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі. У чаканні афіцыйнага адкрыцця медыяфоруму журналісты рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ, нягледзячы на занадта гучнае музычнае афармленневыстаўкі, абменьваліся думкамі і ўражаннямі з нагоды галоўнай сёлетняй карпаратыўнай падзеі.ВыстаўкаСМІ ў Беларусі”, зазначыў міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч на афіцыйным адкрыцці, — не толькі творчая справаздача, але і штогадовая дзейсная школа прафесійнага майстэрства. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусьначальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі зачытаў прывітанне Кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам Міжнароднай выстаўкі.

Дыплом
ганаровага госця выстаўкі быў уручаны Маскоўскай вобласці. Яго атрымаў міністр па справах друку і інфармацыі ўрада Маскоўскай вобласці Сяргей Маісееў. У час адкрыцця форуму адбылося ўручэнне дыпломаў Міністэрства інфармацыі Беларусі за лепшую публікацыю мінулага года па праблемах дзяржаўнага будаўніцтва сярод кіраўнікоў рэспубліканскага, абласнога, гарадскога і раённага ўзроўняў. У ліку іншых дыплом атрымаў і міністр культуры Беларусі Уладзімір Матвейчук. Чырвоную стужку выстаўкі перарэзалі міністр па справах друку і інфармацыі ўрада Маскоўскай вобласці Сяргей Маісееў, начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Алег Праляскоўскі і міністр інфармацыі рэспублікі Уладзімір Русакевіч
 
/i/content/pi/cult/113/262/SMI-v-Belarusi3.jpg 
 
На прэзентацыі стэнда РВУКультура і мастацтвавыступіў ансамбль народнай музыкіСвята”, які сваімі песнямі і танцамі цягам паўгадзіны ўтрымліваў увагу чытачоў і журналістаў.

На
наступны дзень, 3 мая, ля нашага стэнда на выстаўцыСМІ ў Беларусі адбылася прэзентацыя інтэрнет-сайтаў газетыКультураі часопісаМастацтва”. Нагадваем нашым чытачам, што на сайце www.kimpress.by вы заўжды зможаце аператыўна пазнаёміцца СА зместам артыкулаў, фотаілюстрацыямі, а таксама на электронны адрас kultura@tut.by даслаць свае ўражанні, прапановы, карэспандэнцыі

Пра
вынікі ІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІЗалатая Ліцера”, якія падводзіліся 4 мая, калі газета была здадзена ў друк, “К паведаміць у наступным нумары. 

Андрэй СТАРЖЫНСКІ
Фота Юрыя ІВАНОВА