“Жаніцьба” па-мазырску

№ 25 (893) 20.06.2009 - 26.06.2009 г

На мінулым тыдні ў Маскве завяршыўся Міжнародны тэатральны фестываль “Славянскі вянец”. Ён праходзіць у расійскай сталіцы раз на два гады, і сёлета быў прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Мікалая Гогаля. На форуме малых тэатральных форм, дзе былі прадстаўлены работы з Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Балгарыі і Эстоніі, нашу краіну прадставіў Драматычны тэатр імя Івана Мележа з Мазыра.

Мазыране прапанавалі маскоўскай фестывальнай публіцы гогалеўскую "Жаніцьбу", якая вось ужо некалькі гадоў з поспехам ідзе на іх сцэне і карыстаецца нязменным поспехам у гледачоў. Журы фестывалю дастойна ацаніла работу беларускіх акцёраў. Дыплом і прыз за лепшую мужчынскую ролю другога плана атрымаў акцёр Рыгор Даўцян за ролю Сцяпана. Акрамя таго, дыплом "За вернасць служэнню мастацтву" і ганаровы знак мазырскаму тэатру ўручыў Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане.