Памяць у “Перамозе”

№ 25 (893) 20.06.2009 - 26.06.2009 г

У фае кінатэатра “Перамога” 16-га чэрвеня адкрылася фотавыстаўка-рэквіем “Памяць”.

 Яна арганізавана ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкама і фотаклубам "Мінск". Вось што расказвае аб гэтым мерапрыемстве старшыня праўлення клуба Я.Казюля: - Памятаю, як у час святкавання 40-й гадавіны вызвалення Беларусі ўпершыню загаварылі пра тое, што год за годам сыходзяць ад нас тыя, хто прынёс свабоду на нашую зямлю. Тады шматлікія фатографы па ўсім Савецкім Саюзе звярнуліся да згаданай тэмы. Такім чынам неўзабаве ў архіве клуба "Мінск" сабраўся бясцэнны фонд работ фотамастакоў. І калі ўзнікла ідэя стварэння выстаўкі да 65-й гадавіны вызвалення Беларусі, мы ўспрынялі гэта як доўг перад ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Адсюль вызначыўся і фармат - выстаўка-рэквіем.

 Канстанцін РАМАНОЎСКІ