“Рэжысура” выстаўкі

№ 25 (893) 20.06.2009 - 26.06.2009 г


16 чэрвеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь пад старшынствам першага намесніка міністра культуры Уладзіміра Рылаткі адбылося пасяджэнне Аргкамітэта па арганізацыі і правядзенні Рэспубліканскай мастацкай выстаўкі "Памяць сэрца", прысвечанай 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў культуры і абароны краіны, Беларускага саюза мастакоў. Прынята рашэнне аб адкрыцці выстаўкі ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва) 30 чэрвеня а 17-й гадзіне. Былі зацверджаны саставы Экспертнага савета па арганізацыі і правядзенні выстаўкі і адпаведная экспазіцыйная камісія. Таксама былі разгледжаны іншыя пытанні па падрыхтоўцы юбілейнай экспазіцыі, якія тычыліся "рэжысуры" і святочнага адкрыцця выстаўкі, яе афармлення і рэкламы, каталога і г. д.