Дняпроўскія галасы

№ 25 (893) 20.06.2009 - 26.06.2009 г

27 — 28 чэрвеня ў горадзе Дуброўна, што на Віцебшчыне, пройдзе XVI Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Фестываль сёлета прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

 Начальнік аддзела культуры Дубровенскага райвыканкама Кацярына Лабука распавяла "К": - Свята народнай песні, танца і паэтычнага слова разгарнула ветразі на славутай дубровенскай зямлі, прывабіла прафесійныя і аматарскія творчыя калектывы розных рэгіёнаў Беларусі, Украіны, памежных раёнаў Расіі... Сёлета ўдзельнікамі фестывалю стануць каля 30 калектываў з Польшчы, Славакіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Украіны, Расіі, Беларусі. У госці да дубровенцаў прыедуць больш за 600 лепшых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці... Галоўная задача "Дняпроўскіх галасоў у Дуброўне" - яднанне славянскіх народаў, сяброўства краін, захаванне самабытнай традыцыйнай культуры.

Наш кар.