Пяты “Magnificat”

№ 25 (893) 20.06.2009 - 26.06.2009 г

23 — 27 чэрвеня ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласціпройдзе V Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм. Прагляды стужак, іх абмеркаванні, сустрэчы кінематаграфістаў з гледачамі пройдуць у Глыбокім і ва Удзеле. Усяго на фестывалі будзе паказана 40 твораў з 15 краін свету.

Фестываль "Magnificat" праводзіцца штогод у другой палове чэрвеня менавіта на Глыбоччыне пад патранажам Канферэнцыі Каталіцкіх Епіскапаў у Беларусі. Яго арганізатарам традыцыйна выступае Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый "SIGNIS-БЕЛАРУСЬ" і ўлады Глыбоччыны і Віцебшчыны. Як паведамляюць арганізатары, фестываль мае дзве сістэмы прызоў, кожная з якіх арыентавана на шырокую ацэнку. Акрамя прызоў журы, якое ў гэтым годзе ўзначаліць выкладчык Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, ураджэнец Беларусі Віктар Хруль, свае ўзнагароды для ўдзельнікаў падрыхтавалі Віцебскі аблвыканкам, Глыбоцкі райвыканкам, Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый, кангрэгацыя айцоўфранцысканцаў, а таксама прадстаўнікі з падобнага па накіраванасці фестывалю, што праводзіцца ў польскім горадзе Непокалянуве.

 С.А.