- У дадзены час падрыхтаваны праект пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб тыпавых штатах і нарматывах колькасці работнікаў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання ў сферы культуры", згодна з якім плануецца, што пры колькасці навучэнцаў у ДШМ звыш за 200 чалавек можа ўводзіцца бухгалтарская служба. У той жа час нельга не ўлічваць вялікі станоўчы вопыт работы цэнтралізаваных бухгалтэрый. У мэтах эканоміі бюджэтных грашовых сродкаў рэкамендуем абслугоўванне ДШМ ажыццяўляць сіламі наяўных цэнтралізаваных бухгалтэрый, што адпавядае Інструкцыі аб парадку арганізацыі бухгалтарскага ўліку арганізацыямі, фінансуемых з бюджэту, і цэнтралізаванымі бухгалтэрыямі, якія абслугоўваюць бюджэтныя арганізацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2005 г. № 15. Лічым, што дадзеная форма арганізацыі бухгалтарскага ўліку пры ўмове ўнясення ў яе работу неабходных карэкціровак можа быць захавана і паспяхова функцыянаваць ва ўмовах новага статуса школы як юрыдычнай асобы.
Ці магчыма распрацаваць і зацвердзіць разгорнутыя метадычныя рэкамендацыі па вядзенні вучэбнай дакументацыі ў дзіцячых школах мастацтваў?
- У дадзены час вучэбная дакументацыя ў школах мастацтваў, незалежна ад профілю навучання, колькасці навучэнцаў і месцазнаходжання, вядзецца па адзіных устаноўленых узорах. Пералік вучэбнай дакументацыі для дзіцячых школ мастацтваў мяркуецца ўключыць у зборнік асноўных матэрыялаў, што рэгулююць дзейнасць устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне пазашкольнага выхавання і навучання ў сферы культуры, да 1 ліпеня 2010 г.
На пытанні адказваў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар КУРАШ