Візітоўка-2010

№ 25 (893) 20.06.2009 - 26.06.2009 г

Адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшы дызайн уваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

 Паводле рашэння журы, першае месца заняла работа выпускніцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Галіны Лазарчык. - На конкурс, - адзначыў дырэктар музея і старшыня журы Уладзімір Пракапцоў, - былі прадстаўлены 44 работы 34 аўтараў. Большая частка заявак належыць маладым таленавітым людзям, для каго ўдзел у конкурсе можа стацца першым крокам да вялікіх творчых дасягненняў. Для музея ж ён - унікальная магчымасць даказаць: нават у малым заўсёды ёсць месца сапраўднаму мастацтву. Выказаць сваё меркаванне аб конкурсных работах сёлета мелі магчымасць наведвальнікі музея, прагаласаваўшы за праекты, якія спадабаліся. Паводле вынікаў галасавання, Прыз глядацкіх сімпатый быў уручаны Мікіту Манічаву. Спецыяльны прыз дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея краіны атрымаў твор веб-дызайнера Дзмітрыя Асмалоўскага. Нагадаем, што ўваходны білет новага дызайну ўводзіцца са студзеня 2010 года.

Наталля КІРПІЧЭНКАВА