Спорт у культуры з імпэтам

№ 24 (892) 13.06.2009 - 19.06.2009 г

Сёння, 13 чэрвеня, а 10-й гадзіне на спартыўна-турыстычнай базе “Алімпіец” пад Мінскам праходзіць Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва2009, у якой прымаюць удзел шматлікія прадстаўнікі рэспубліканскіх устаноў культуры.

У мерапрыемстве прыме ўдзел кіраўніцтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама абласных упраўленняў культуры, прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму краіны, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Больш за тысячу чалавек - а гэта 36 каманд з усіх абласцей нашай краіны - пакажуць свае здольнасці ў футболе, валейболе, настольным тэнісе, а таксама будуць удзельнічаць у шматлікіх спартыўных гульнях і конкурсах: перацягванні каната, дартсе, гіравым спорце і іншых. Яшчэ каля 2 тысяч чалавек прадставяць на суд шматлікім гасцям і гледачам спартакіяды свае адметныя святочна-культурныя праграмы: чакаецца выступленне вядомых калектываў народнай творчасці і салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў і многіх іншых.

(Падрабязнасці Спартакіяды - у наступным нумары "К".)

 Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ