Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет - рыфлёная. На пярэднім баку манет размешчаны: уверсе - рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры - выява разбітага гадзінніка, стрэлкі якога спыніліся ў момант пачатку актыўных баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкіх захопнікаў; па крузе - надпісы: у верхняй частцы - "Рэспубліка Беларусь", у ніжняй - проба сплаву, намінал, а таксама год чаканкі. На адваротным баку размешчаны: у цэнтры - выява маленькай дзяўчынкі, якая з радасцю глядзіць у неба, і лунаючых вакол яе журавоў; злева па крузе - надпіс: "65 год вызвалення Беларусі". Манеты адчаканены: на РДП "Казахстанскіманетны двор Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан": сярэбраная - якасцю "пруф", тыражом 4000 штук, медна-нікелевая - "пруф-лайк", тыражом 4000 штук.
Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь