|
Першы свой візіт Павел Латушка зрабіў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Дырэктар вядучай кніжнай скарбніцы краіны Раман Матульскі азнаёміў міністра культуры з дзейнасцю ўстановы як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны. Цягам тыдня Павел Латушка наведаў таксама Нясвіжскі палац Радзівілаў і Нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм": на гэтых аб'ектах вядуцца работы па рэканструкцыі і рэстаўрацыі. Адбылася сустрэча міністра культуры з народным мастаком СССР і Беларусі, Героем Беларусі Міхаілам Савіцкім у ягонай майстэрні. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы Павел Латушка пабываў на прэм'еры спектакля "Хам" паводле Э.Ажэшка.
На здымку (злева направа):
міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушку і намесніка міністра культуры Віктара Кураша з Нацыянальнай бібліятэкай знаёміць яе дырэктар Раман Матульскі.