- У адпаведнасці з абзацам 5 пункта 5 Інструкцыі аб асаблівасцях вылічэння стажу працы па спецыяльнасці (у галіне) работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі, фінансуемых з бюджэту, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2002 г. № 45, у стаж працы па спецыяльнасці выкладчыкам школ мастацтваў залічваецца час працы ў арганізацыях па спецыяльнасці, якая адпавядае профілю прадмета (дысцыпліны), што выкладаецца, зместу выконваемай работы. Згодна з дадзенай інструкцыяй, педагагічным работнікам вылічаецца стаж працы па спецыяльнасці, паняцце ж "педагагічны стаж" заканадаўствам не прадугледжана.
Улічваючы той факт, што заработная плата атрымлівалася ў прафсаюзным камітэце Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па рашэнні наймальніка ў стаж працы па спецыяльнасці можа быць залічаны перыяд працы ў арганізацыях, незалежна ад формы ўласнасці або іх структурных падраздзяленняў, характар работы якіх аналагічны рабоце, што выконваецца ў дзяржаўнай арганізацыі, на пасадах, прадугледжаных пералікам (пункт 17 Палажэння аб парадку вылічэння стажу працы па спецыяльнасці (у галіне) і павышэння тарыфных ставак (акладаў) работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, за стаж працы па спецыяльнасці (у галіне), зацверджаным пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 12.01.2000 г. № 4.