Чытач — Газета — Міністэрства

№ 23 (891) 06.06.2009 - 12.06.2009 г

На аснове якога дакумента фарміруецца штат бібліятэкі ССНУ сістэмы Міністэрства культуры? Да якой групы па аплаце працы адносяцца бібліятэчныя работнікі ССНУ? На аснове якога дакумента бібліятэчным работнікам прысвойваюцца катэгорыі? На пытанні адказвае кансультант эканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ніна АЛЯКСЕЕВА:

- Аб увядзенні ў штатны расклад сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў пасады бібліятэкара і парадку прысваення ім кваліфікацыйнай катэгорыі Міністэрства культуры паведамляе наступнае.

У тыпавых штатах сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва, зацверджаных загадам Міністэрства культуры ад 30.08.1996 г. № 206 і ўзгодненых з Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам эканомікі, пасады бібліятэчных работнікаў не прадугледжаны. У сувязі з вытворчай неабходнасцю, па ўзгадненні з вышэйстаячай арганізацыяй і фінансавымі органамі могуць быць уведзены дадатковыя пасады, у тым ліку і бібліятэчных работнікаў. Трэба зазначыць, што службовы аклад бібліятэкара не залежыць ад групы па аплаце працы кіраўнікоў устаноў. У дадзены час Міністэрствам культуры рыхтуецца праект тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў навучальных устаноў культуры і мастацтва, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дзе прадугледжваюцца пасады бібліятэчных работнікаў.

Прысваенне бібліятэкару, бібліёграфу кваліфікацыйнай катэгорыі ажыццяўляецца згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2004 г. № 32 "Аб зацвярджэнні структуры і агульных палажэнняў адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых".