ЗВОДНЫ ПЛАН (праект) устаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009 — 2012 гг.

№ 23 (891) 06.06.2009 - 12.06.2009 г

Згодна з даручэннем Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь працягвае працу па стварэнні Зводнага плана ўстаноўкі манументальных збудаванняў. Мэта гэтых захадаў — сістэматызаваць дзейнасць па ўвекавечванні ў бронзе і камені асоб і падзей нашай мінуўшчыны. Работа гэтая плённа вядзецца сёння ў шматлікіх кутках краіны. Важнасць фарміравання Зводнага плана ў тым, каб зрабіць яго тэмай шырокага грамадскага абмеркавання.

МІНСК

/i/content/pi/cult/211/2521/4-1.jpg

 

 І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Помнік Вінцэнту Дуніну-Мар- цінкевічу, класіку беларускай літара- туры.

2. Помнік-бюст Дзюнану Анры, заснавальніку Чырвонага Крыжа.

ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Бе- ларусі

1. Мемарыял на тэрыторыі былых могілак ахвяр Першай сусветнай вайны.

2. Помнік камсамольцам-доб- раахвотнікам у парку Перамогі.

 

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

/i/content/pi/cult/211/2521/4-2.jpg

 

І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Вілейка. Помнік Азі Асланаву, двойчы Герою Савецкага Саюза, генерал-маёру (рэалізацыя праекта - 2009 г.; крыніца фінансавання - Культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Габустан").

2. Валожын. Помнік-бюст збіральніку фальклору, паэту і публіцысту Старому Уласу (У.П. Сівому-Сівіцкаму) да 145-годдзя з дня нараджэння (рэалізацыя праекта - 2010 г.; крыніца фінансавання - раённы бюджэт).

3. Нясвіж. Скульптура Францішкі Уршулі Радзівіл (рэалізацыя праекта - 2011 г.; крыніца фінансавання - раённы бюджэт).

 ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі 1. В. Сняжкова, Вілейскі раён. Мемарыяльны комплекс, прысвечаны зніклым вёскам Вілейскага раёна (рэалізацыя праекта - 2009 г.; крыніца фінансавання - раённы бюджэт). 2. Нясвіж. Памятны знак старой таполі (рэалізацыя праекта - 2009 г.; крыніца фінансавання - раённы бюджэт).

 

БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ

/i/content/pi/cult/211/2521/4-3.jpg

 

 І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Г.п. Шэрашава, Пружанскі раён. Мемарыяльны знак у гонар Міхаіла Баброўскага, філосафа і рэлігійнага дзеяча ХІХ ст.

 2. Кобрын. Помнік уладзіміра-валынскаму князю Уладзіміру Васількавічу і княгіні Вользе.

3. В. Доўгае, Пружанскі раён. Мемарыяльны знак да 200-годдзя з дня нараджэння Ю.І. Крашэўскага, знакамітага пісьменніка ХІХ ст.

4. Івацэвічы. Памятны знак у гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Мультана.

 5. В. Скокі, Брэсцкі раён. Мемарыяльны знак да 250-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ХVІІІ - ХІХ стст. Юльяна Нямцэвіча.

6. Г.п. Ружаны, Пружанскі раён. Мемарыяльны знак у гонар канцлера ВКЛ Льва Сапегі.

7. Івацэвічы. Мемарыяльны знак у гонар кіраўніка партызанскага руху на Брэстчыне Аляксея Чарткова.

8. В. Ясянец, Баранавіцкі раён. Мемарыяльны знак у гонар апошняга канцлера ВКЛ Іахіма Храптовіча.

 ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі

1. Брэст. Помнік да 1000-годдзя заснавання Брэста.

2. Брэст. Мемарыяльны знак да 70-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.

 3. Паміж вёскамі Чарнаўчыцы і Турна, Брэсцкі раён. Мемарыяльны знак у памяць аб ахвярах фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 4. П. Жамчужны, Баранавіцкі раён. Помнік да 65-й гадавіны вызвалення Беларусі.

 5. Івацэвічы. Скульптурная кампазіцыя "Паравоз" да 490-годдзя горада.

6. Камянец. Помнік вязням Камянецкага гета.

 7. Кобрын. Скульптурная кампазіцыя заснавальнікам горада.

8. Лунінец. Скульптурная кампазіцыя ў памяць аб ахвярах фашызму.

 

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 /i/content/pi/cult/211/2521/4-4.jpg

 

І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Віцебск. Помнік княгіні Вользе, заснавальніцы Віцебска (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

2. Полацк. Помнік княгіні Рагнедзе (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

 3. Полацк. Помнік пісьменніку ХІХ ст. Яну Баршчэўскаму (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

4. Полацк. Помнік дойліду, будаўніку Спаса-Праабражэнскай царквы ХІІ ст. Іаану (рэалізацыя праекта- 2010 г.).

5. Полацк. Помнік-бюст першаму беларускаму кінарэжысёру Юрыю Тарычу (рэалізацыя праекта - 2009 г.).

6. Орша. Памятны знак аўтару першага беларускага буквара, заснавальніка друкарні ў Куцейнінскім манастыры Спірыдону Собалю.

ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі

1. Віцебск. Памятны знак да 600годдзя ўдзелу віцебскага палка ў Грунвальдскай бітве (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

 2. Полацк. Помнік (аднаўленне) Айчыннай вайне 1812 г.

 

ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

/i/content/pi/cult/211/2521/4-5.jpg

 

 І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Г.п. Ветка. Помнік-бюст савецкаму палітычнаму дзеячу, дыпламату Андрэю Грамыку.

2. Г.п. Ветка. Помнік-бюст паэту Дзмітрыю Кавалёву.

3. Г.п. Ветка. Помнік-бюст заснавальніку Веткаўскага музея народнай творчасці Фёдару Шкляраву (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

 4. Светлагорск. Памятны знак у гонар беларускага навукоўца-мовазнаўца Сцяпана Некрашэвіча (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

5. Гомель. Помнік-бюст княгіні Ірыне Паскевіч, уладальніцы гомельскага маёнтка (ХІХ - ХХ стст.).

6. Гомель. Помнік-бюст князю, генерал-фельдмаршалу Івану Паскевічу, уладальніку гомельскага маёнтка (ХVІІІ - ХІХ стст.).

7. Гомель. Помнік-бюст князю Фёдару Паскевічу, уладальніку гомельскага маёнтка (ХІХ - ХХ стст.).

8. Гомель. Помнік-бюст архітэктару Станіславу Шабунеўскаму (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

9. Гомель. Помнік-бюст графу, генерал-фельдмаршалу Пятру Румянцаву-Задунайскаму.

10. Хойнікі. Памятны знак палітычнаму дзеячу ХVІІІ - ХІХ стст. Каралю Прозару (рэалізацыя праекта- 2010 г.).

11. Чачэрск. Помнік-бюст графу, дзяржаўнаму дзеячу, які ўнёс значны ўклад у фарміраванне гістарычнага аблічча Чачэрска ХVІІІ ст., Захарыю Чарнышову (рэалізацыя праекта - 2009 г.).

 ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі

1. Г.п. Лоеў. Памятны знак "Лоеўская бітва", прысвечаны казацкасялянскаму паўстанню сярэдзіны XVІІ ст. (рэалізацыя праекта - 2009 г.).

2. Г.п. Загалле, Хойніцкі раён. Памятны знак "Загальская бітва", прысвечаны казацка-сялянскаму паўстанню сярэдзіны XVІІ ст. (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

3. Добруш. Помнікі "Алея герояў", прысвечаны воінам Вялікай Айчыннай вайны (рэалізацыя праекта - 2009 г.).

4. Добруш. Помнік загінулым землякам - воінам-інтэрнацыяналістам у час ваенных дзеянняў у Афганістане (рэалізацыя праекта - 2009 г.).

5. Г.п. Карма. Памятны знак мірным жыхарам, расстраляным у 1941 годзе (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

6. Г.п. Лоеў. Памятны знак, прысвечаны фарсіраванню Дняпра ў 1943 г. (рэалізацыя праекта - 2009 г.).

 7. Светлагорск. Памятны знак савецкім маракам, загінулым у 1941 г. (рэалізацыя праекта - 2009 г.).

8. Г.п. Брагін. Помнік загінулым землякам - воінам-інтэрнацыяналістам у час ваенных дзеянняў у Афганістане (рэалізацыя праекта - 2009 г.).

9. Калінкавічы. Памятны знак вёскам, адселеным пасля аварыі на ЧАЭС (рэалізацыя праекта - 2009 г.).

10. Г.п. Карма. Памятны знак да 500-годдзя заснавання гарадскога пасёлка (рэалізацыя праекта - 2009 г.).

11. Калінкавічы. Памятны знак да 450-годдзя заснавання горада (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

 

ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 /i/content/pi/cult/211/2521/4-6.jpg

 

І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Смаргонь. Помнік беларускаму пісьменніку ХІХ ст. Францішку Багушэвічу (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

2. Навагрудак. Помнік каралю Міндоўгу - заснавальніку Вялікага княства Літоўскага (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

 3. Гродна. Помнік дзяржаўнаму дзеячу Антонію Тызенгаузу (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

4. В. Дабраволя, Свіслацкі раён. Памятны знак у гонар герояпадпольшчыка гадоў Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Урбановіча.

ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі

1. Г.п. Іўе. Мемарыяльны знак у гонар землякоў, што не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

 2. Свіслач. Мемарыяльны знак воінам-афганцам (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

3. Ліда. Мемарыяльны знак да 2010-годдзя Нараджэння Хрыстовага (рэалізацыя праекта - 2010 г.).

 

МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 /i/content/pi/cult/211/2521/4-7.jpg

 

 І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. П. Леніна, Горацкі раён. Помнік генералу, камандзіру 1-й пяхотнай дывізіі Войска Польскага Зыгмунту Берлінгу.

2. Г.п. Глуск. Помнік-бюст пісьменніку Сяргею Грахоўскаму.

3. Магілёў. Помнік-бюст беларускаму палітычнаму дзеячу, паэту Дзмітрыю Жылуновічу (Цішку Гартнаму).

4. Асіповічы. Помнік Фёдару Крыловічу, аднаму з арганізатараў падпольнага руху ў раёне ў час Вялікай Айчыннай вайны.

 5. Г.п. Бялынічы. Помнік-бюст Герою Савецкага Саюза Іосіфу Свідзінскаму.

6. Касцюковічы. Помнік беларускаму пісьменніку Аркадзю Куляшову (рэалізацыя праекта - 2012 г.).

7. Мсціслаў. Помнік князю Расціславу Мсціслававічу, заснавальніку горада (рэалізацыя праекта - 2016 г.).

ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі

1. Магілёў. Помнік "Дзецям вайны".

2. Слаўгарад. Памятны знак на месцы жорсткіх баёў 137-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у Горкаўскай вобласці.

МІНСК

 І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Помнік полацкаму князю, заснавальніку Мінска Усяславу Брачыславічу*.

 2. Помнік першаму мінскаму князю Глебу Усяславічу*.

3. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка мастаку Яну Дамелю.

4. Помнік кампазітару Станіславу Манюшку.

5. Помнік кіраўніку паўстання 1863 - 1864 гг. у Беларусі Вікенцію Канстанціну Каліноўскаму.

6. Помнік паэту ХІХ ст. Янку Лучыну.

 7. Помнік выдаўцу, лінгвісту, літаратуразнаўцу, грамадскаму дзеячу Браніславу Эпімах-Шыпілу.

8. Помнік гісторыку, грамадскаму дзеячу, этнографу, фалькларысту, літаратуразнаўцу, эканамісту Мітрафану Доўнар-Запольскаму.

9. Помнік пісьменніку, мастаку, грамадскаму дзеячу Карусю Каганцу.

10. Помнік вучонаму-гісторыку, грамадскаму і палітычнаму дзеячу, першаму прэзідэнту Беларускай акадэміі навук Усеваладу Ігнатоўскаму.

11. Помнік братам Івану (палітычнаму дзеячу, гісторыку, этнографу) і Антону (палітычнаму дзеячу, гісторыку, публіцысту) Луцкевічам.

12. Помнік палітычнаму дзеячу, пісьменніку Зміцеру Жылуновічу.

13. Помнік палітычнаму дзеячу Аляксандру Чарвякову.

14. Помнік палітычнаму дзеячу, філолагу Браніславу Тарашкевічу.

15. Помнік дзяржаўнаму дзеячу, удзельніку вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Сяргею Прытыцкаму.

ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі

1. Помнік-мемарыял, прысвечаны бітве на рацэ Нямізе 3 сакавіка 1067 г.

2. Помнік-мемарыял у гонар Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.

3. Помнік-мемарыял у гонар уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. * Можа быць усталяваны адзін помнік адразу двум гэтым гістарычным дзеячам (бацьку і сыну).

 МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

 1. Беразіно. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка мастакам - братам Апалінарыю і Іпаліту Гараўскім.

2. Лагойск. Помнік-бюст славяназнаўцу, археолагу, этнографу Зарыяну Даленгу-Хадакоўскаму.

3. Лагойск. Помнік археолагам, гісторыкам, краязнаўцам - братам Канстанціну і Яўстафію Тышкевічам.

4. Любань. Помнік пісьменніку, этнографу Уладзіславу Сыракомлю.

 5. Мар'іна Горка. Помнік-бюст скрыпачу і кампазітару Міхаілу Ельскаму.

6. Мар'іна Горка. Помнікбюст гісторыку, краязнаўцу, публіцысту Аляксандру Ельскаму.

7. Мар'іна Горка. Помнік палітычнаму дзеячу Аляксандру Чарвякову.

 8. Мар'іна Горка. Помнік беларускаму цымбалісту, дырыжору, кампазітару, педагогу Іосіфу Жыновічу.

9. Маладзечна. Помнік або мемарыяльны знак паэту, грамадскаму дзеячу Тамашу Зану.

10. В. Будслаў, Мядзельскі раён. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка арганісту і кампазітару Іахіму Глінскаму.

11. Нясвіж. Помнік канцлеру ВКЛ Мікалаю Радзівілу Чорнаму.

12. Нясвіж. Помнік-бюст заснавальніку Нясвіжскага замка Мікалаю Крыштофу Радзівілу Сіротку.

13. Нясвіж. Помнік або мемарыяльны знак графіку, гравёру, друкару, картографу Тамашу Макоўскаму.

14. Нясвіж. Помнік-бюст палітычнаму і культурнаму дзеячу ВКЛ Міхалу Казіміру Радзівілу Рыбаньку.

15. Нясвіж. Помнік-бюст палітычнаму і культурнаму дзеячу ВКЛ Каралю Станіславу Радзівілу.

16. Нясвіж. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка мастакам, стваральнікам габеленаў, карцін і роспісаў для касцёлаў і замка Нясвіжа бацьку і сыну Францішку Ксаверыю Дамініку і Юзафу Ксаверыю Гескім.

17. Нясвіж. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка кампазітару Яну Давіду Голанду.

18. Слуцк. Помнік асветніку, літаратару, выдаўцу, стваральніку кірылічнага грамадзянскага шрыфта Іллю Капіевічу (Капіеўскаму).

19. Г.п. Старобін, Салігорскі раён. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка актрысе Галіне Макаравай.

20. Чэрвень. Помнік кампазітару Станіславу Манюшку.

21. Чэрвень. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка архітэктару, дзяржаўнаму дзеячу Уладзіміру Каралю.

22. Узда. Помнік-бюст фізіку і медыку Якубу Наркевічу-Ёдку.

23. Узда. Помнік пісьменніку, мовазнаўцу, грамадскаму дзеячу Кандрату Крапіве (Атраховічу).

ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі

1. В. Малы Трасцянец, Мінскі раён. Помнік-мемарыял у памяць аб ахвярах аднаго з найбуйнейшых у Еўропе месцаў масавага знішчэння людзей, створанага фашыстамі.

БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ

І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Баранавічы. Помнік беларускаму тэатральнаму дзеячу, драматургу, першаму народнаму артысту Беларусі Уладзіславу Галубку.

2. Брэст. Помнік або мемарыяльны знак канцлеру ВКЛ Міхалу Чартарыйскаму.

3. Івацэвічы. Помнік ваеннаму і палітычнаму дзеячу, кіраўніку нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай Андрэю Тадэвушу Касцюшку.

4. Камянец. Помнік уладзіміравалынскаму князю, заснавальніку Камянца Уладзіміру Васількавічу.

5. Камянец. Помнік вучонамугісторыку, грамадскаму і палітычнаму дзеячу, першаму прэзідэнту Беларускай акадэміі навук Усеваладу Ігнатоўскаму.

6. Ляхавічы. Помнік першаму беларускаму пісьменніку-мемуарысту Фёдару Еўлашоўскаму.

7. Пінск. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка пінскаму старасту, канцлеру ВКЛ, пісьменніку Міхалу Вішнеўскаму.

8. Пінск. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка пінскаму старасту, палітычнаму і культурнаму дзеячу ВКЛ Міхалу Казіміру Агінскаму.

 9. Пружаны. Помнік спеваку Міхаілу Забэйду-Суміцкаму. ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Г.п. Бешанковічы. Помнік канцлеру ВКЛ Льву Сапегу.

2. Браслаў. Помнік або мемарыяльны знак вучонаму-географу Каралю Вырвічу.

3. Верхнядзвінск. Помнік геолагу, географу Івану Чэрскаму.

 4. Віцебск. Помнік віцебскаму князю, пасля - вялікаму князю літоўскаму Альгерду*.

 5. Віцебск. Помнік віцебскаму князю, пасля - вялікаму князю літоўскаму Ягайлу*.

 6. Віцебск. Помнік або мемарыяльны знак віцебскаму ваяводу, палітычнаму і культурнаму дзеячу ВКЛ Марціну Агінскаму.

7. Віцебск. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка кампазітару Антону Абрамовічу.

8. Віцебск. Помнік або мемарыяльны знак пісьменніку і асветніку Арцёму Вярыгу-Дарэўскаму.

 9. Віцебск. Помнік-бюст археолагу, краязнаўцу, этнографу, фалькларысту Аляксандру Семянтоўскаму (Семянтоўскаму-Курылу).

10. Віцебск. Помнік-бюст этнографу, фалькларысту, асветніку Мікалаю Нікіфароўскаму.

11. Лепель. Помнік або мемарыяльны знак пісьменніку і асветніку Арцёму Вярыгу-Дарэўскаму.

12. Полацк. Помнік або мемарыяльны знак архітэктару Іагану Крыстафу Глаубітцу.

13. Полацк. Помнік або мемарыяльны знак полацкаму ваяводу, палітычнаму і культурнаму дзеячу ВКЛ Мікалаю Тадэвушу Лапацінскаму.

14. Полацк. Помнік або мемарыяльны знак полацкаму ваяводу, палітычнаму і культурнаму дзеячу ВКЛ Аляксандру Сапегу.

15. Полацк. Помнік выдаўцу, лінгвісту, літаратуразнаўцу, грамадскаму дзеячу Браніславу Эпімах-Шыпілу.

ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі

1. Полацк. Помнік-мемарыял "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці". * Можа быць усталяваны адзін помнік адразу двум гэтым гістарычным дзеячам (бацьку і сыну).

ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Гомель. Помнік-бюст этнографу-фалькларысту, археолагу Еўдакіму Раманаву.

 2. Гомель. Помнік дзяржаўнаму і палітычнаму дзеячу Кірылу Мазураву.

3. Лоеў. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка гісторыку, акадэміку Іларыёну Ігнаценку.

 4. Мазыр. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка мазырскаму ваяводу, палітычнаму і культурнаму дзеячу ВКЛ Гервазію Людвіку Аскерку.

5. Рэчыца. Помнік гісторыку, грамадскаму дзеячу, этнографу, фалькларысту, літаратуразнаўцу, эканамісту Мітрафану Доўнар-Запольскаму.

6. Рагачоў. Помнік драматургу Андрэю Макаёнку.

ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

 1. Г.п. Вялікая Бераставіца. Помнік або мемарыяльны знак гетману ВКЛ, заснавальніку Заблудаўскай друкарні Рыгору Хадкевічу.

 2. Г.п. Вялікая Бераставіца. Помнік або мемарыяльны знак лінгвісту, вучонаму-арыенталісту Осіпу Кавалеўскаму.

3. Воранава. Помнік або мемарыяльны знак гісторыку і археолагу Тэадору Нарбуту.

4. Гродна. Помнік першаму гродзенскаму князю Усеваладку Давыдавічу.

5. Гродна. Помнік старасту, гродзенскаму князю Давыду Гарадзенскаму.

 6. Гродна. Помнік гродзенскаму князю, вялікаму князю літоўскаму Вітаўту.

7. Гродна. Помнік канцлеру, дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ Астафію Валовічу.

8. Гродна.Помнік вялікаму князю літоўскаму і каралю польскаму Стэфану Баторыю.

9. Гродна. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка будаўніку Старога замка Стэфана Баторыя Антонію дэ Грыпу.

10. Гродна. Помнік або мемарыяльны знак вучонаму-геральдысту, картографу Аляксандру Юзэфу Ябланоўскаму.

11. Гродна. Помнік або мемарыяльны знак гісторыку, археографу, кіраўніку нацыянальна-вызваленчага руху Віктару Каліноўскаму.

12. Г.п. Карэлічы. Помнік паэту, этнографу, члену таварыства філаматаў Яну Чачоту.

13. Ліда. Помнік вялікаму князю літоўскаму Гедыміну.

14. Ліда. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка мастаку Казіміру Альхімовічу.

15. Ліда. Мемарыяльны знак/мемарыяльная дошка кампазітару Канстанціну Горскаму.

16. Навагрудак. Помнік першаму вядомаму навагрудскаму князю Ізяславу.

17. Навагрудак. Помнік князю навагрудскаму, вялікаму князю літоўскаму Войшалку Міндоўгавічу.

18. Ашмяны. Помнік пісьменніку, грамадскаму дзеячу ВКЛ Андрэю Волану.

19. Слонім. Помнік канцлеру ВКЛ Льву Сапегу.

20. Слонім. Помнік грамадскапалітычнаму дзеячу ВКЛ, кампазітару, заснавальніку шэрагу прадпрыемстваў у горадзе, а таксама слонімскіх тыпаграфіі, тэатра і капэлы Міхалу Казіміру Агінскаму.

21. Шчучын. Помнік або мемарыяльны знак гісторыку-архівісту, правазнаўцу Мацею Догелю.

 ІІ. Мемарыяльныя збудаванні да значных гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі

1. Гродна. Помнік-мемарыял у гонар Грунвальдскай бітвы.

 МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 І. Мемарыяльныя збудаванні гістарычным дзеячам і выбітным асобам у гісторыі Беларусі

1. Бабруйск. Помнік або мемарыяльны знак палітычнаму і культурнаму дзеячу ВКЛ, расійскаму фельдмаршалу, бабруйскаму старасту Яну Казіміру Сапегу.

 2. Клімавічы. Помнік кіраўніку сялянскага руху супраць феадальнага прыгнёту Васілю Вашчылу.

3. Магілёў. Помнік беларускаму інжынеру і тэарэтыку артылерыі Казіміру Семяновічу.

4. Магілёў. Помнік выдатнаму праваслаўнаму царкоўнаму і грамадскаму дзеячу, епіскапу магілёўскаму Георгію Каніскаму.

5. Магілёў. Помнік-бюст вучонаму-археолагу Мікалаю Турбіну.

6. Магілёў. Помнік беларускаму краязнаўцу, грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу, магілёўскаму губернатару Аляксандру Дамбавецкаму.

7. Мсціслаў. Помнік або мемарыяльны знак мсціслаўскаму старасту, палітычнаму і культурнаму дзеячу ВКЛ Мікалаю Тадэвушу Лапацінскаму.

8. Мсціслаў. Помнік-бюст гісторыку, этнографу, археолагу, выдаўцу, грамадскаму дзеячу Адаму Кіркору.

9. Чавусы. Помнік-бюст мовазнаўцу-лексікографу, фалькларысту, этнографу Івану Насовічу.