Парадак акрэдытацыі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі на XVIII Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

№ 22 (890) 30.05.2009 - 05.06.2009 г


1.        Дадзены Парадак акрэдытацыі распрацаваны ў мэтах арганізацыі інфармацыйнага забеспячэння мерапрыемстваў XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (далей - Фестываль), які пройдзе з 10 па 16 ліпеня 2009 года.

2.         Акрэдытацыю прадстаўнікоў замежных СМІ на Фестывалі ажыццяўляе Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.12.2008 № 2015. Заяўкі на акрэдытацыю накіроўваюцца ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь да 15 чэрвеня 2009 года на адрас: вул. Леніна, 19, 220030, г. Мінск; факс 210-42-51; e-mail: press@mfa.gov.by. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь накіроўвае спісы прадстаўнікоў замежных СМІ для акрэдытацыі на Фестывалі ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь да 20 чэрвеня 2009 года. 3.

3.        Акрэдытацыю прадстаўнікоў беларускіх СМІ на Фестывалі ажыццяўляе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на акрэдытацыю накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь да 15 чэрвеня 2009 года на адрас: пр. Пераможцаў, 11, 220004, г. Мінск; факс 203-34-35; e-mail: ups@mininform.gov.by.

4.        Спісы беларускіх і замежных прадстаўнікоў СМІ зацвярджаюцца міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь накіроўвае зацверджаныя спісы беларускіх і замежных прадстаўнікоў СМІ ў Дырэкцыю Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" да 25 чэрвеня 2009 года.

5.         Акрэдытацыя прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ на мерапрыемствах Фестывалю з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Прэс-службай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.