Па-першае, Марына і Ірына - удзельніцы дзіцячай тэатральнай студыі пры Раённым доме культуры. Па-другое, старшакласніцы чатыры гады запар займаюцца ў гуртку эстраднай песні, які ўзначальвае мастацкі кіраўнік РДК Юрый Рослік. Выконваюць сёстры і джаз, і эстрадныя творы, спяваюць і народныя песні. Робяцьгэта не па-дзіцячы віртуозна. Начальнік аддзела культуры Нараўлянскага райвыканкама Віктар Захаранка перакананы: дзяўчаты пасля школы будуць паступаць у Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў.
Андрэй СТАРЖЫНСКІ
Фота аўтара