Прэзентацыя, лялькі і праект

№ 21 (889) 22.05.2009 - 29.05.2009 г

Вядучы эканаміст Пінскай друкарні мае незвычайнае хобі — займаецца вырабам лялек. Марыя Лугавая — выхаванка вядомага пінскага творцы Яўгена Пулхава. Два гады таму самабытная майстрыха з поспехам прадставіла свае першыя творы ў літаратурнамузычным клубе “Свечка”, што дзейнічае ў Лунінцы.

/i/content/pi/cult/209/2484/12-3.jpg

 Не так даўно ў Пінску адбылася памятная выстаўка, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння мастака-настаўніка Яўгена Пулхава. Марыя Лугавая прэзентавала свае лялькі. Вучні славутага настаўніка прыехалі з розных куткоў былога СССР, многія з'яўляюцца дызайнерамі і архітэктарамі ў самых розных краінах. Сярод іх ёсць - і члены Беларускага саюза мастакоў. Прызнаныя мэтры не толькі выказвалі сваё захапленне работамі Марыі Лугавой, але і далі ёй карысныя прафесійныя парады. Акрыленая поспехам, пінчанка плануе і надалей працягваць працу над новымі лялькамі, а таксама ўсур'ёз задумваецца аб стварэнні музея імя Я.Пулхава.

 Ганна БАНДАРЭНКА

Лунінец