Да кінапсіхалагізму

№ 21 (889) 22.05.2009 - 29.05.2009 г

Беларускія кінатворцы пашыраюць сваю сучасную жанравую палітру. 26 мая ў сталічным Доме кіно адбудзецца прэм’ера новай псіхалагічнай драмы “Інсайт”.

/i/content/pi/cult/209/2469/3-2.jpg

 Фільм зняты на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" рэжысёрам Рэнатай Грыцковай. Чакаецца, што стужку прадставіць творчая група на чале з выканаўцам галоўнай ролі, народным артыстам СССР і Украіны Багданам Ступкай. Як лічыць рэжысёр, назва стужкі цалкам адпавядае ідэйнаму зместу карціны. "Іnsight" у перакладзе з англійскай мовы - "пранікненне ў сутнасць нейкай сітуацыі або справы". Беларускі "Інсайт" - гэта сучасная драма пра жанчыну. Ролю Ганны выконвае народная артыстка Расіі Ірына Разанава, а ролю пацыента - старога, якому засталося жыць некалькі месяцаў, - Багдан Ступка. Астатнія ролі выканалі беларускія акцёры Уладзімір Мішчанчук, Анатоль Цярпіцкі, Аксана Лясная, Вольга Няфёдава, а таксама Вольга Іванова і Аляксей Шэдзько, якія іграюць галоўных герояў у рэтра-сцэнах.

С.А.