Новая ў “...традыцыях славян”

№ 21 (889) 22.05.2009 - 29.05.2009 г

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты “Хрэсьбіны” серыі “Сямейныя традыцыі славян”: сярэбраную — наміналам 20 рублёў, і медна-нікелевую — наміналам 1 рубель.

 /i/content/pi/cult/209/2468/3-3.jpg

 Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет - рыфлёная. На пярэднім баку манет размешчаны: уверсе - рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры - выява бусла, які ўзвышаецца на паўкруглай дэкаратыўнай кампазіцыі (вобраз зямлі-карміцелькі). Кампазіцыя ўключае сімвалы сям'і, мацярынства і сонца; пад ёю ўказаны год чаканкі (на сярэбранай манеце - і проба сплаву) і намінал; у верхняй частцы па крузе - надпіс: "Рэспубліка Беларусь". На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры на фоне арнаменту - выява дзіцяці над купеллю ў адзенні для хрышчэння, паверх кашулі якога надзеты крыжык (на сярэбранай манеце ён выкананы метадам тампадрукавання). У верхняй частцы - фігуры двух анёлаў і голуба. У ніжняй частцы манеты па крузе - надпіс: "Хрэсьбіны". Сярэбраныя і медна-нікелевыя манеты адчаканены якасцю "брыльянтанцыркулейтэд". Тыраж сярэбранай - да 25 000 штук, медна-нікелевай - 5000 штук.

 Паводле паведамлення Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь