Учора апладзiравалi Магiлёушчыне

№ 21 (889) 22.05.2009 - 29.05.2009 г

У дзень, калі нумар здаваўся ў друк, магілёўская дэлегацыя вяла мантаж выстаўкі “Сучаснае мастацтва Магілёўшчыны” ў галерэі “Універсітэт культуры”. Адкрыццё яе і сам справаздачны канцэрт творцаў гэтай вобласці адбыліся 22 мая.

 
 

 

 /i/content/pi/cult/209/2455/2-1_mag.jpg

 На здымку: вядзецца  мантаж выстаўкі магілёўскіх мастакоў.

На выстаўцы прадстаўлены 50 твораў, пераважна нацюрмортаў, партрэтаў, пейзажаў, напісаных майстрамі пэндзля рэгіёна, у асноўным, цягам апошніх трох гадоў.

Пра гэтую падзею падрабязна мы паведамім у наступным нумары. А сёння, па традыцыі, інфармуем пра маючую адбыцца ўжо 27-га: у Палацы Рэспублікі Віцебшчына завяршае гадавы цыкл творчых справаздач абласцей, прымеркаваных да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Як паведаміла "К" намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская, канцэрт, паводле традыцыі гэтых мерапрыемстваў, будзе складацца з некалькіх блокаў. Першы распавядзе пра вытокі духоўнасці на Беларускім Паазер'і. Для адлюстравання гісторыка-культурнай адметнасці старадаўняй віцебскай зямлі мяркуецца выкарыстаць і класічную, і сучасную музыку. Вакальныя, харавыя, харэаграфічныя і інструментальныя калектывы адзінай сцэнічнай дзеяй звяжуць мінулае з сучаснасцю.

Другі блок - фальклорны: на своеасаблівым віцебскім кірмашы збяруцца лепшыя самадзейныя гурты і выканаўцы вобласці. Асобнае месца ў справаздачным канцэрце зойме тэма Вялікай Айчыннай вайны. А апошні блок прысвечаныВіцебску мастацкаму - ад часін Марка Шагала да сучаснага "Славянскага базару". У канцэрце прымуць удзел як прафесійныя філарманічныя калектывы, так і заслужаныя аматарскія з кожнага рэгіёна Віцебскай вобласці. А ў фае Палаца Рэспублікі будзе ладзіцца выстаўка твораў амаль сотні майстроў народнай творчасці з раённых дамоў рамёстваў. Андрэй СТАРЖЫНСКІ  Фота Юрыя ІВАНОВА