Вялікі ўклад у развіццё краіны

№ 18 (886) 02.05.2009 - 08.05.2009 г

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ўручыў 24 красавіка ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.

Усяго ў спісе ўзнагароджаных — 118 чалавек. Гэта кіраўнікі розных узроўняў прамысловых, будаўнічых і грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі, аховы здароўя і культуры, прадстаўнікі авіяцыі, друку і “Белсаюздруку”, ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, супрацоўнікі МУС, МНС, асобных органаў дзяржкіравання.Сярод узнагароджаных дзеячаў культуры медалём Францыска Скарыны адзначана вядучы майстар сцэны Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Галіна Лабанок.Словы ўдзячнасці на цырымоніі былі сказаны Сяргеем Сідорскім на адрас вучоных, работнікаў культуры, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі і выкладчыкаў. “Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё навукі, нацыянальнага мастацтва, духоўнага і эстэтычнага выхавання нашых грамадзян, прафесійную падрыхтоўку падрастаючага пакалення”, — адзначыў Прэм’ер-міністр.“Мы ведаем, якія цяжкія задачы пастаўлены перад беларускім грамадствам Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006 — 2010 гады. Вашы прафесійныя веды, высокая адказнасць і ўменне арганізаваць эфектыўную работу будуць садзейнічаць далейшаму паспяховаму сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю нашай рэспублікі”, — падкрэсліў Сяргей Сідорскі, звяртаючыся да ўсіх узнагароджаных.