Аб выніках выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, устаноўленых Міністэрству культуры, за студзень — люты 2009 г. і чакаемым выкананні паказчыкаў за 1 квартал 2009 г.

№ 14 (882) 04.04.2009 - 10.04.2009 г


З мэтай выканання ў 2009 г. устаноўленага сальда па знешнім гандлі паслугамі ў памеры 1,3 млн. долараў ЗША і ўлічваючы спецыфіку дзейнасці рэспубліканскіх арганізацый сферы культуры, Міністэрствам культуры па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі распрацаваны планавыя значэнні сальда знешняга гандлю паслугамі на 2009 г. з разбіўкай па месяцах. У студзені бягучага года сальда выканана на ўзроўні 18,8 тыс. долараў ЗША, за студзень — люты — 119,1 тыс. долараў ЗША пры плане адпаведна мінус 114,8 і 27,6 тыс. долараў ЗША.
Вызначальным паказчыкам у рамках знешняга гандлю паслугамі з’яўляецца экспарт паслуг. У студзені 2009 г. фактычны аб’ём экспарту паслуг па падпарадкаваных арганізацыях склаў 178,3 тыс. долараў ЗША і паменшыўся на 85,4 тыс. долараў ЗША ў параўнанні са студзенем 2008 г., у студзені — лютым 2009 г. — 345,5 тыс. долараў ЗША.
Невыкананне планаў па экспарце паслуг адзначаецца па камерцыйных арганізацыях, у т. л. кінавытворчых прадпрыемствах.
Імпарт паслуг за студзень 2009 г. склаў 159,5 тыс. долараў ЗША і павялічыўся на 36 тыс. долараў ЗША ў параўнанні са студзенем 2008 г.
Тэмп росту імпарту склаў 129,1%. За студзень — люты бягучага года, па папярэдніх даных, імпарт паслуг склаў 226,4 тыс. долараў ЗША.
Перавышэнне імпарту паслуг над планавымі сумамі за студзень — люты 2009 г. адзначаецца па 2 тэатральна-відовішчных арганізацыях з прычыны аплаты ганарараў замежным акцёрам і артыстам, што не ўзгаднялася ў парадку, устаноўленым Міністэрствам культуры.
У студзені — сакавіку 2009 г. Міністэрствам культуры прагназуецца аб’ём экспарту паслуг на ўзроўні 465 тыс. долараў ЗША, імпарту — 375 тыс. долараў ЗША. Сальда за ўказаны перыяд чакаецца ў памеры 90 тыс. долараў ЗША, што адпавядае даным па штомесячнай разбіўцы сальда, прадстаўленым у Міністэрства эканомікі.
У студзені 2009 г. аб’ём аказаных платных паслуг культуры насельніцтву арганізацыямі ўсіх форм уласнасці па рэспубліцы склаў 13,98 млрд. рублёў. Тэмп росту платных паслуг культуры насельніцтву ў супастаўных цэнах склаў 113,5% пры плане 115%. За студзень — люты бягучага года, па папярэдніх даных,тэмп росту платных паслуг культуры склаў 115% пры аб’ёме ў бягучых цэнах 27 млрд. рублёў, што перавышае суму за два месяцы мінулага года на 4,4 млрд. рублёў.
Не забяспечана выкананне планавага паказчыка за студзень 2009 г. арганізацыямі Брэсцкай (99,8%), Гомельскай (101,1%), Мінскай (110,4%), Магілёўскай абласцей (107,7%), г. Мінска (114,9%). За студзень — люты бягучага года тэмп росту платных паслуг культуры насельніцтву, па папярэдніх даных, не забяспечаны на планавым узроўні толькі дзвюма абласцямі— Брэсцкай (104%) і Гомельскай (104%).
Асноўным відам паслуг, невыкананне тэмпу росту па якіх адмоўна сказалася ў студзені (109,5%) і студзені — лютым бягучага года на паказчыку па платных паслугах культуры ў цэлым па рэспубліцы і па абласцях, з’яўляецца паслуга па наведванні кінатэатраў (24% ад агульнага аб’ёму).
Арганізацыі рэспубліканскага падпарадкавання выканалі паказчык па платных паслугах культуры ў супастаўных цэнах за студзень бягучага года на ўзроўні 128,3% (1,76 млрд. рублёў), за студзень — люты — 121,4% (3,23 млрд. рублёў). У той жа час за два месяцы 2009 г. 8 арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры, не выкананы план па платных паслугах культуры.
За студзень — сакавік бягучага года аб’ём платных паслуг культуры насельніцтву па рэспубліцы прагназуецца ў аб’ёме 43,5 млрд. рублёў пры тэмпе росту ў супастаўных цэнах у адносінах да адпаведных перыядаў 2008 г. 115%, што адпавядае паказчыку, даведзенаму Урадам Рэспублікі Беларусь.
Паказчык па энергазберажэнні ў супастаўных умовах за студзень — люты 2009 г. у цэлым па Міністэрстве культуры склаў мінус 7,5%. Выкананне дадзенага паказчыка на перыяд студзень — сакавік бягучага года па Міністэрстве культуры таксама чакаецца не ніжэй за ўстаноўлены ўзровень (мінус 7,5%).

Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю па дадзеным пытанні, калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ВЫРАШЫЛА:

1. Дырэктару Дэпартамента па кінематаграфіі Буданаву М.А. сумесна з начальнікамі ўпраўленняў культуры і кіраўнікамі кінавідэапракатных арганізацый аблвыканкамаў па выніках працы за 1 квартал 2009 г. прааналізаваць прычыны, што адмоўна ўплываюць на тэмпы росту платных паслуг насельніцтву па наведванні кінатэатраў, і да 25 мая 2009 г. падрыхтаваць матэрыялы з канкрэтнымі прапановамі па забеспячэнні выканання тэмпаў росту ўказаных паслуг не ніжэй за 115%.

2. Эканамічнаму ўпраўленню (Кананюк В.К.) сумесна з упраўленнем мастацтваў (Казловіч М.І.) з улікам папярэдніх вынікаў за 1 квартал 2009 г. разгледзець мэтазгоднасць карэкціроўкі паказчыка па тэмпе росту платных паслуг культуры насельніцтву па дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установе “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь” і да 28 красавіка 2009 г. унесці канкрэтныя прапановы.

3. Начальнікам упраўленняў культуры аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама забяспечыць у 1 квартале і наступных перыядах 2009 г. выкананне падпарадкаванымі арганізацыямі паказчыка па тэмпе росту платных паслуг культуры насельніцтву ў супастаўных цэнах на ўзроўні не ніжэй за 115%.

4. Кіраўнікам рэспубліканскіх арганізацый забяспечыць: 4.1. безумоўнае выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, даведзеных Міністэрствам культуры, па выніках 1 квартала і наступных перыядаў 2009 г.;

4.2. выкананне парадку імпартных закупак, устаноўленых загадам Міністэрства культуры ад 13 лютага 2009 г. № 28.

За старшыню калегіі, першы намеснік міністра У.П. РЫЛАТКА