Аб выніках работы па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” за 2008 год і за 1 квартал 2009 года

№ 14 (882) 04.04.2009 - 10.04.2009 г


Міністэрствам культуры, падпарадкаванымі арганізацыямі ў 2008 годзе і 1 квартале 2009 года праведзена пэўная праца па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.
У Міністэрстве і падпарадкаваных арганізацыях на пастаяннай аснове працуюць камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы работнікаў. У 2008 годзе ў камісіі Міністэрства прайшлі праверку ведаў 123 кіраўнікі і члены камісій падпарадкаваных арганізацый.
Працягваецца навучанне кіраўнікоў і спецыялістаў на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.
У праграмы асноўных дысцыплін уключаны 2 працэнты вучэбных гадзін на вывучэнне пытанняў аховы працы. У справаздачным годзе адпаведнае навучанне прайшлі 407 кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый галіны культуры. Праведзены 2 семінары па пытаннях аховы працы ў тэатральна-відовішчных і арганізацыях кінавідэапракату рэспублікі, у якіх узялі ўдзел 57 кіраўнікоў і спецыялістаў.
Кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў
арганізацыях культуры ажыццяўляецца пры выкананні планавых праверак устаноў культуры. У 2008 годзе праверана 34 падпарадкаваныя Міністэрству культуры арганізацыі, якім аказана практычная дапамога па ліквідацыі выяўленых недахопаў.
Штогод праводзяцца агляды-конкурсы на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму ў сістэме Міністэрства культуры. У 2008 годзе ўдзел у
аглядзе-конкурсе прынялі 8690 арганізацый культуры галіны.
Праведзена атэстацыя працоўных месцаў са шкоднымі ўмовамі працы. У выніку паляпшэння ўмоў працы на працоўных
месцах адбылося скарачэнне працоўных месцаў са шкоднымі ўмовамі працы на 245 месцаў, што складае 42,5% ад іх агульнай колькасці. Усяго на прафілактыку вытворчага траўматызму і паляпшэнне ўмоў працы падпарадкаванымі Міністэрству культуры арганізацыяміасвоена ў 2008 годзе 1126,6 млн. рублёў.
Выконваюцца патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 у частцы, што тычыцца
безумоўнага і неадкладнага скасавання кантрактаў з супрацоўнікамі за парушэнне правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі, ужыванне спіртных напояў у працоўны час або на працоўным месцы. У 2008 годзе за парушэнне выканаўчай і працоўнай дысцыпліны звольнена 11 работнікаў, з іх 8— за ўжыванне спіртных напояў у працоўны час ці на працоўным месцы.
Разам з тым, у 2008 годзе ў падпарадкаваных Міністэрству
культуры арганізацыях адбыўся рост вытворчага траўматызму ў параўнанні з 2007 годам з 6 да 15 няшчасных выпадкаў, з іх 6— адбыліся ў дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установе “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”. У арганізацыях камунальнай формы ўласнасці ў 2008 годзе адбыліся 8 няшчасных выпадкаў. За першы квартал 2009 года адбыліся 3 няшчасныя выпадкі, адзін з іх, з цяжкім вынікам, — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы.
За справаздачны перыяд адбылося 1 загаранне ў інтэрнаце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ВЫРАШЫЛА:

1. Упраўленням і аддзелам Міністэрства культуры, упраўленням культуры абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, падпарадкаваным арганізацыям узмацніць працу па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1, павысіць персанальную адказнасць кіраўнікоў і работнікаў за стан аховы працы, вытворчага траўматызму.

2. Указаць на недастатковую працу па прафілактыцы вытворчага траўматызму дырэктару дзяржаўнай установы “Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа” Шацько Р.І., дырэктару дзяржаўнай установы “Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага” Герасімовічу Э.І., дырэктару праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Праектрэстаўрацыя” Сіняўскаму У.П., генеральнаму дырэктару дзяржаўнай установы “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы” Кірычэнку М.М., дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Белпрамкультура — Маладзечна” Шэмету І.І., у арганізацыях якіх адбыліся няшчасныявыпадкі са смяротным і цяжкімі вынікамі.

3. Упраўленням культуры абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, кіраўнікам падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацый штоквартальна разглядаць стан аховы працы, пажарнай бяспекі і працоўнай дысцыпліны адпаведна на пасяджэннях калегій і вытворчых нарадах.

4. Намесніку міністра Грыдзюшку У.П. да 15 красавіка 2009 г. падрыхтаваць зварот у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб афармленні вынікаў расследавання няшчасных выпадкаў у тэатральна-відовішчных арганізацыях актамі, аналагічнымі з прафесійным спортам.

5. Кіраўнікам арганізацый, якія дапусцілі вытворчы траўматызм з цяжкімі і смяротнымі вынікамі, да 20 красавіка 2009 г. прайсці пазачарговую праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіі Міністэрства культуры.

6. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка міністра Грыдзюшку У.П.

За старшыню калегіі, першы намеснік міністра У.П.РЫЛАТКА