Рэха суботніка

№ 17 (783) 28.04.2007 - 04.05.2007 г

Амаль тры з паловай мільёны чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. У яго фонд пералічана больш за 10 мільярдаў рублёў.

Як вядома, супрацоўнікі Савета Міністраў Беларусі і Міністэрства культуры і працавалі ў гэты дзень на рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, даводзілі да ладу памяшканні, прыбіралі смецце… Оперны — аб’ект для дзяржавы першасны, таму справа тут у мінулую суботу знайшлася кожнаму. Прэм’ер-міністр краіны Сяргей Сідорскі, да прыкладу, не забыўся на ўласны досвед колішняга актыўнага будатрадаўца: з гэтай нагоды ўпэўнена ўзяўся за кельму, нароўні з прафесіяналамі пачаў узводзіць сценку перакрыцця ў памяшканні для рэпетыцый аркестра. Не з меншым веданнем будаўнічай справы дапамагаў мулярам і міністр культуры рэспублікі Уладзімір Матвейчук.

Наш кар.
Фота Юрыя ІВАНОВА