Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Сум пакінутых вёсак”
Пад такой назвай у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка твораў Віктара Ціханава, якая прысвечана 21-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Чарнобыль: новы этап вырашэння праблем
У дзень 21-ых угодкаў катастрофы на ЧАЭС Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Быхаўскі раён Магілёўшчыны, пацярпелы ад радыяцыі. Кіраўнік дзяржавы пазнаёміўся з ходам вясенне-палявых работ, сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна, рэалізацыяй Дзяржпраграмы развіцця малых гарадоў, прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, што праходзіў у Быхаве.
Уладзімір ГАСЦЮХІН: “У сучасным кінематографе і тэатры асоб стала менш, а “тусоўкі” — больш"
Здавалася б, каго, як не Уладзіміра Гасцюхіна, варта было б назваць зоркай беларускага кінематографа. Але, як высветлілася, ён сам не надта шануе гэта вызначэнне. Як прызнаўся сам артыст, для яго асоба акцёра нашмат важней за яго “раскручанасць”. Ніякіх прыкмет “зорнай хваробы” ва Уладзіміра Васільевіча сапраўды няма, на інтэрв’ю “К” ён згадзіўся адразу, хаця з прычыны надзвычай насычанага графіка артыста і прыйшлося пачакаць тыдзень.
Міф? Сенсацыя? Тэндэнцыя?
Маладзечанскі маладзёжны музычны тэатр (гл. “К” №3 і №;, 2007 г.) ужо не міф: 24 красавіка пастаноўкай оперы П.Чайкоўскага “Іаланта” адбылося яго ўрачыстае адкрыццё (лепей сказаць, нараджэнне,бо ўсе працавалі на дабрачыннай аснове).
“Homo doctus in se simper divitas habet”
У гэтым месяцы выйшлі з друку дзве новыя кнігі краязнаўца Уладзіміра Кісялёва: “Исследователь внимательный и трудолюбивый” (аб жыцці і дзейнасці гісторыка і багаслова, прафесара Уладзіміра Завітневіча) і “Парадоксы “электрического человека” (пра беларускага навукоўца, прафесара Якуба Наркевіча-Ёдку). Мы віншуем Уладзіміра Мікалаевіча, аднаго з нашых аўтараў з гэтай радаснай падзеяй і прапануем чытачам інтэрв’ю з ім.
Чэрпайце напоўніцу!
Трэба толькі радавацца, што “Куфар-радца” ўжо не толькі “раіць” ды прапаноўвае нашым шматлікім чытачам песні, п’есы і іншыя прыдатныя для ўвасаблення на самадзейнай сцэне сачыненні, але і атрымлівае ад саміх чытачоў плён іх уласнай творчасці. Так здарылася і на гэты раз. Таму побач з нядаўна створанай драматычнай “Баладай пра сястру міласэрнасці” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кампазітара Фёдара Пыталева мы друкуем песню “Край мой родны” самадзейнага аўтара Івана Раманчука з аграгарадка “Сарачы”, што на Любаншчыне. Падбор, вядома, невыпадковы: першая кампазіцыя прымеркавана да Дня Перамогі, а другая — да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа (нагадаем, у № 8 за 2007 г. мы ўжо друкавалі песню “Край ясназоры” Эдуарда Зарыцкага на коласаўскія вершы). Словам, чэрпайце напоўніцу!

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»